Зябер пушысты[3][4] (Galeopsis pubescens) — расліна роду зябер з сямейства ясноткавыя.
Galeopsis pubescens Besser
Вышынёй ад 20 да 50 см. Сцябло прамастойнае, галінастае, пушыстае. Лісце авальнае або ланцэтападобнае, да 7 см даўжынёй, густа апушанае, правільназубчастае. Кветкі часта пурпурныя з жоўтымі кропкамі.
Расце ў Еўропе, таксама і ў Беларусі.