Зялёнка (Tricholoma equestre) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства Радоўкавыя (Tricholoma).

Зялёнка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tricholoma equestre (L.) P. Kumm.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  76322
EOL  134136
MB  176119

Апісанне правіць

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—10 см, пукатая, потым плоская, ліпкая, валакністая, жаўтавата-зялёная, у цэнтры бураватая, па краі звычайна растрэскваецца. Мякаць шчыльная, жаўтаватая, з прыемным смакам і мучным пахам. Гіменафор прырослы. Пласцінкі шырокія, выемчатыя, жаўтавата-зялёныя. Ножка цыліндрычная, суцэльная, падоўжана-валакністая, дробналускаватая, аднаго колеру з шапкай.

Арэал правіць

Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ўсюды. Расце паасобку, часта вялікімі групамі[1] ў сухіх хваёвых лясах на пясчанай глебе. Пладовыя целы з’яўляюцца ў верасні — кастрычніку[1] (лістападзе).

Выкарыстанне правіць

Ядомая (спажываецца свежая, марынаваная, салёная). У складзе грыба знойдзены антыкаагулянты[2].

Зноскі

  1. а б Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 79. — 192 с. — 60 000 экз.
  2. Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. // «Наука и техника». — Мн., 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)

Літаратура правіць