Зяно́вец[4][5] (Cytisus) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Зяновец

Cytisus decumbens.
Агульны выгляд квітнеючай расліны.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cytisus Desf., 1798, nom. cons.

Сінонімы
Тыпавы від
Cytisus triflorus L'Hér., 1791, nom. illeg., typ. cons.[3] (= Cytisus villosus Pourr., 1788)

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500235
NCBI  3833
EOL  27799
GRIN  g:3337
IPNI  331540-2

Біялагічнае апісанне правіць

Лістападныя, зрэдку вечназялёныя кусты і кусцікі з прамастойнымі апушанымі парасткамі вышынёй да 3 м. Лісце чаргаванае, складанае (трайчастае), зрэдку простае, апушанае, на чаранках. Кветкі матыльковага тыпу, жаўтавата-белыя, зрэдку пурпуровыя ці ружаватыя, у пазухах лісця. Плод — струк.

Арэал і экалогія правіць

Пашыраны ва ўмераных абласцях Еўропы (пераважна ў Міжземнамор’і), у Заходняй Азіі і Паўночна-Заходняй Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі ў цэнтральных і ўсходніх раёнах Палесся часцей трапляецца зяновец рускі (Chamaecytisus ruthenicus)[6], у заходняй — зяновец рэгенсбургскі (Cytisus ratisbonensis). Растуць у хваёвых лясах, на ўзлесках, пясчаных месцах.

Гаспадарчае значэнне правіць

Лекавыя, меданосныя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны[5]. Існуюць ядавітыя віды[5].

Віды правіць

Род налічвае каля 40 відаў (73[7] віды). Сярод іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0 (Праверана 9 мая 2010)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
  6. У некаторых класіфікацыях адносяць да іншага роду Chamaecytisus
  7. Cytisus Архівавана 5 верасня 2017. (англ.) // The Plant List

Літаратура правіць

Спасылкі правіць