Зіна (Зінаіда Якаўлеўна) Гімпелевіч (Шварцман; нар. 1949, г. Мінск) — беларускі і канадскі філолаг, культуролаг, беларусістка.

Зіна Гімпелевіч
Дата нараджэння 1949[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці славіст, гісторык культуры, культуролаг, філолаг, беларусазнавец
Навуковая сфера славістыка[2] і культуралогія[2]
Месца працы
Альма-матар
Член у

БІяграфія правіць

Нарадзілася ў Мінску ў 1949 годзе[3]. Яе айчымам быў беларускі кампазітар Дзмітрый Камінскі.

Пры ўладкаванні на працу на Беларускае тэлебачанне вытрымала іспыт (напісала праграму, якую прынялі), але ў працы ёй адмовілі з прычыны яўрэйскай нацыянальнасці, прапанавалі ўзяць нацыянальнасць айчыма, але яна не згадзілася. Калі ў Зінаіды нарадзілася дачка, айчым настаяў на тым, каб яна пакінула краіну[4]. Эмігравала ў Канаду ў 1979-м з першым мужам і дачкой[3]. Скончыла каледж Хілфілд Страталан у Гамільтане, пасля Універсітэт Ватэрлоа.

Сумесна з Івонкай Сурвілай і Паўлінай Сміт-Пашкевіч арганізавала адзін з першых у свеце Фонд для дапамогі ахвярам Чарнобылю ў Беларусі (CRFCVB) і шмат гадоў была яго першай віцэ-прэзідэнткай[3].

Ганаровая прафесарка канадскага Універсітэта Ватэрлоа. Прэзідэнтка, пасля ганаровая прэзідэнтка Канадскай асацыяцыі славістаў, віцэ-прэзідэнтка Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (МАБ), у 2002—2017 гадах прэзідэнтка Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе. Ганаровы член Саюза беларускіх пісьменнікаў[3].

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар дзевяці манаграфій, у тым ліку пра творчасць Васіля Быкава, 17 раздзелаў у калектыўных акадэмічных выданнях[3]. Навуковыя інтарэсы: беларуская і руская мова і літаратура; яўрэйская літаратура; культура XX стагоддзя.

У 2023 годзе Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе і Згуртаванне беларусаў Канады выдалі кнігу Гімпелевіч «Biełarusian Fine Art: Time and Time Again» («Беларускае выяўленчае мастацтва: зноў і зноў»)[3].

Зноскі