Зіновій Кірылавіч Прыгодзіч

(Пасля перасылкі з Зіновій Прыгодзіч)

Зіновій Кірылавіч Прыгодзіч (нар. 15 кастрычніка 1944, в. Лышча, Пінскі раён) — беларускі журналіст і літаратар.

Зіновій Кірылавіч Прыгодзіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1944(1944-10-15) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння Лышчанскай сярэдняй школы ў 1960 годзе супрацоўнічаў з Лагішынскай раённай газетай «Калгасная праўда» (1960—1962), працаваў карэспандэнтам-арганізатарам мясцовага радыёвяшчання. Пасля заканчэння факультэта журналістыкі БДУ ў 1967 годзе быў накіраваны на работу ў газету «Звязда» літсупрацоўнікам, працаваў загадчыкам аддзела.

З 1977 года пачаў партыйную кар’еру: інструктар аддзела культуры ЦК КПБ, памочнік сакратара (1978—1981), працаваў у апараце ЦК КПБ. Работу спалучаў з вучобай у аспірантуры Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1981—1984). Вынікам вучобы стала абарона кандыдацкай дысертацыі «Партийное руководство художественной культурой на этапе зрелого социализма» (1984). Пасля працаваў у апараце ЦК КПБ, а з 1984 года — загадчык кафедры журналістыкі, мовы і літаратуры Мінскай ВПШ.

Са студзеня 1989 года — намеснік загадчыка ідэалагічнага аддзела ЦК КПБ і рэдактар газеты «Советская Белоруссия», з 1992 года — галоўны рэдактар часопісу «Гаспадыня». У 1996—1999 гадах — першы намеснік старшыні Дзяржкамдруку Беларусі. Адначасова з 2000 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Творчасьць правіць

Друкавацца пачаў у 1957 годзе. Першае апавяданне на рускай мове «Деньги» было апублікавана ў пінскай раённай газеце «Полесская правда» (1963). Піша на беларускай і рускай мовах вершы і апавяданні, нарысы, дакументальныя аповесці, навелы, лірычныя мініяцюры, крытычныя артыкулы, дзе аналізуюцца пытанні развіцця сучаснай беларускай літаратуры.

З 1986 года сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, пасля 2005 года перайшоў у прадзяржаўны Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Кнігі правіць

  • 1968 — «На палях рэспублікі»
  • 1974 — «Добры дзень, сад!»
  • 1976 — «На сельских просторах»
  • 1976 — «Строгая доброта»
  • 1977 — «Крылы дужэюць у палёце»
  • 1979 — «Жменя зярнят»
  • 1984 — «Журавы на далёкай пойме»
  • 1986 — «Ноч перад нядзеляю»