Казанскі нацыянальны даследчы тэхнічны ўніверсітэт імя А. М. Тупалева

Казанскі нацыянальны даследчы тэхнічны ўніверсітэт імя А. М. Тупалева - нацыянальны даследчы універсітэт у Расіі. Знаходзіцца ў Казані.

Казанскі нацыянальны даследчы тэхнічны ўніверсітэт імя А. М. Тупалева
Заснаваны 1932
Тып дзяржаўны
Размяшчэнне Казань, Расійская Федэрацыя
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў
Сайт kai.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Казанскі авіяцыйны інстытут быў утвораны на базе аэрадынамічнага аддзялення Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта рашэннем Галоўнага ўпраўлення авіяцыйнай прамысловасці Наркамата цяжкай прамысловасці 5 сакавіка 1932 года. У пачатку інстытут складаўся з двух аддзяленняў: аэрадынамічнага і самолётабудаўнічага, на базе якіх ў 1934 годзе быў афіцыйна адкрыты самолётабудаўнічы факультэт.

У 1939 годзе ў Казанскім авіяцыйным інстытуце быў адкрыты маторабудаўнічы факультэт.

У 1951 годзе ў інстытуце быў адкрыты факультэт авіяцыйнага прыборабудавання. У 1952 годзе быў створаны факультэт авіяцыйнай радыётэхнікі.

У 1972 годзе быў адкрыты факультэт вылічальных сістэм. У 1973 годзе інстытуту было прысвоена імя выбітнага савецкага авіяканструктара А. М. Тупалева. У сакавіку 1982 года ў гонар 50-гадовага юбілею інстытут быў узнагароджаны Ордэнам Дружбы народаў.

У 1987 годзе ўпершыню ў ВНУ Казані на альтэрнатыўнай аснове адбыліся выбары рэктара інстытута. У 1991 годзе ў інстытуце быў заснаваны факультэт кіравання, эканомікі, фінансаў і прадпрымальніцтва.

У 1992 годзе Казанскі авіяцыйны інстытут ператвораны ў Казанскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.

У 1995 годзе ў універсітэце створаны гуманітарны факультэт, у 2000 годзе - факультэт фізіка-матэматычнай падрыхтоўкі, у 2003 годзе - факультэт эканамічнай тэорыі і права і факультэт псіхалогіі і дзелавога адміністравання. У 1999 годзе на базе факультэтаў лятальных апаратаў і рухавікоў лятальных апаратаў быў заснаваны інстытут авіяцыі, наземнага транспарту і энергетыкі (ІАНТЭ). У 2003 годзе на базе радыётэхнічнага факультэта быў утвораны інстытут радыёэлектронікі і тэлекамунікацый (ІРЭТ).

У 2009 годзе ўніверсітэт змяніў імя на Казанскі нацыянальны даследчы тэхнічны універсітэт імя А. М. Тупалева.[1]

Зноскі