Казань (аэрапорт)

міжнароднае лётнішча Расіі ў Татарстане

Аэрапорт Казань імя Габдулы Тукая (татар.: Габдулла Тукай исемендәге Казан Аэропорты; ІАТА: KZN, ІКАО: UWKD) — міжнародны аэрапорт федэральнага значэння ў горадзе Казані, найбуйнейшы па пасажырапатоку сярод гарадоў размешчаных уздоўж ракі Волгі. Знаходзіцца за 26 км на паўднёвы ўсход ад горада каля вёскі Стоўбішча на тэрыторыі Лаішаўскага раёна Татарстана.

Казань
ІАТА: KZNІКАА: UWKD
Інфармацыя
Краіна
Дата адкрыцця 1979
Вышыня НУМ 130 м
Сайт kazan.aero (руск.)(англ.)(татар.)
Статыстыка
Гадавы пасажырапаток 4 018 000[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аэрапорт з'яўляецца базавым для авіякампаніі Казанскае авіяпрадпрыемства, а таксама адным з базавых для авіякампаніі ЮВТ Аэро. З лета 2023 года (фактычна з зімы 2022/23) таксама з'яўляецца базавым аэрапортам для авіякампаніі Nordwind Airlines. Раней аэрапорт таксама быў базавым для былой авіякампаніі Татарстан увесь час яе існавання, а таксама адным з базавых для авіякампаніі Ак Барс Аэра.

Па выніках 2022 года пасажырапаток аэрапорта склаў 4 018 000 чалавек (10-ы па загружанасці аэрапорт Расіі).

  1. https://tourism.interfax.ru/ru/news/articles/94916/