Чорная казарка (Branta bernicla) — вадаплаўная птушка сямейства качыных.

Казарка чорная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Branta bernicla (Linnaeus, 1758)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175011
NCBI  184712
EOL  913234
FW  83428
яйце Branta bernicla

Агульная характарыстыка правіць

Чорная казарка — самы дробны прадстаўнік роду казарак. Галава і шыя чорныя, спіна і крылы цёмна-бурыя. На шыі пад горлам у дарослых птушак белы нашыйнік. Жывот у розных падвідаў ад светлага да амаль чорнага. Лапы і дзюба чорныя. Колькасць чорных казарак складае каля 400—500 тысяч асоб — у залежнасці ад штогадовай паспяховасці размнажэння.

Падвіды:

Распаўсюджванне правіць

Гняздуюцца на поўначы тундры каля марскіх узбярэжжаў і на гарах у Еўразіі і Паўночнай Амерыцы, заходзячы нават за Палярны круг. Зімуюць паўднёвей на берагах рэк і азёр у Даніі і Англіі. Некаторыя чорныя казаркі частку зімы праводзіць на Паўночным моры. У Расіі сустракаецца атлантычны падвід чорныч казарак, якія гняздуюцца на Зямлі Франца-Іосіфа. Залятаюць чорныя казарка на Новую Зямлю, паўвостраў Таймыр. Гэтыя казаркі, як відаць, гняздуюцца ў канадскай тундры, а зімуюць у ЗША.

Харчаванне правіць

У перыяд размнажэння чорныя казаркі сілкуюцца травой, мохам, лішайнікамі і багавіннем. У перыяд зімоўкі ядуць у асноўным марскія водарасці.

Размнажэнне правіць

Чорная казарка гняздуецца часцей за ўсё асобнымі парамі або невялікімі калоніямі на раўніне камяністых тундраў. Палавая сталасць надыходзіць у 2 гады ці пазней. У муры 03/05 яек.