Казімір Нестар Сапега

генерал літоўскай артылерыі, маршалак Вялікага Сойма

Казімір Нестар Сапега (14 лютага 1757, Брэст — 25 мая 1798) — дзяржаўны і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай.

Казімір Нестар Сапега
польск.: Kazimierz Nestor Sapieha
19-ы генерал літоўскай артылерыі
10 сакавіка 1773 — 1793
Папярэднік Францішак Ксаверый Браніцкі[d]
Пераемнік Францішак Сапега
староста берасцейскі[d]
9 лістапада 1783 — 1795
Папярэднік Ігнацы Марыконі[d]
Нараджэнне 14 лютага 1757(1757-02-14)[1][2]
Смерць 25 мая 1798(1798-05-25)[1][3] (41 год) ці 25 мая 1797(1797-05-25)[4] (40 гадоў)
Месца пахавання
Род Сапегі
Бацька Ян Сапега[d][2]
Маці Альжбета з Браніцкіх[d][2]
Жонка Ганна з Цэтнераў[d][2]
Адукацыя
Дзейнасць ваенны
Званне генерал
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў з роду Сапегаў, сын Яна Сапегі, унук Ігнацыя Сапегі. У 1767—1772 гадах вучыўся ў Рыцарскай школе ў Варшаве, пазней у ваеннай акадэміі ў Турыне, у Парыжы, Страсбургу. З 1772 года палкоўнік артылерыі войска Вялікага Княства Літоўскага, у 1773—1793 гадах генерал артылерыі. З 1778 года выбіраўся паслом на соймы. З 1778 года член Пастаяннай Рады. Староста берасцейскі з 1783 года. З 1776 года ў апазіцыі да караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, выступаў супраць яго праекта вайсковай рэформы. На Чатырохгадовым сойме 1788—1792 гадоў абраны маршалкам канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага, прыхільнік рэформ, падтрымаў Канстытуцыю 3 мая 1791 года. Выступіў супраць Таргавіцкай канфедэрацыі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1794 года. З яго пачаткам праводзіў мабілізацыю ў Львове, Любліне, Брэсце. Удзельнічаў у бітве пад Соламі 25 чэрвеня 1794 года, абароне Вільні 11 жніўня 1794 года. Пасля ў эміграцыі, памёр у Вене.

Крыніцы правіць

Літаратура правіць