Кайса Бергквіст
Кайса Маргарэта Бергквіст (шведск.: Kajsa Margareta Bergqvist; нар. 12 кастрычніка 1976, Солентуна (камуна), Стакгольм, Швецыя) — шведская чэмпіёнка свету і Еўропы па скачках у вышыню, лаўрэатка Нацыянальнай спартыўнай узнагароды, медаля «Брагдгулд». Пасол добрай волі ЮНІСЕФ.
Кайса Бергквіст | |
---|---|
шведск.: Kajsa Margareta Bergqvist шведск.: Kajsa Bergqvist | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | Скачок у вышыню |
Клуб | Turebergs FK[d] |
Нарадзілася |
12 кастрычніка 1976 (47 гадоў) Солентуна (камуна), Стакгольм,Швецыя |
Грамадзянства | Швецыя |
Альма-матар | |
Рост | 175 см |
Вага | 59 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэкорды правіць
Уладальніца сусветнага рэкорду сярод жанчын па скачках у вышыню ў памяшканні — 208 см[1]. Гэты вынік уваходзіць у чацвёрку лепшых скачкоў у вышыню ў гісторыі. Акрамя Кайсы адзнаку 208 см на афіцыйных спаборніцтвах пераадольвалі толькі Стэфка Кастадзінава (якая таксама ўстанавіла сусветны рэкорд 209 см) і Бланка Улашыч. Аднак апошнія дзве спартсменкі дасягнулі гэтых вынікаў на адкрытым стадыёне.
Рост Кайсы — 175 см, вага — 59 кг[1] . Пры такім невысокім для спартсменкі росце яе вынікі асабліва дзіўныя. Для параўнання: рост Стэфкі Кастадзінавай — 180 см, Бланкі Улашыч — 193 см. Кайса валодае нефармальным рэкордам рознасці скачка ў вышыню і росту, які складае 33 см[1].
Медалі правіць
- Летнія Алімпійскія гульні 2000 — Бронза
Чэмпіянаты свету па лёгкай атлетыцы
- Эдмантан (2001) — Бронза
- Парыж (2003) — Бронза
- Хельсінкі (2005) — Золата
Чэмпіянаты свету па лёгкай атлетыцы ў памяшканні
- Лісабон (2001) — Золата
- Бірмінгем (2003) — Золата
Чэмпіянаты Еўропы
- Мюнхен (2002) — Золата
- Гётэбарг (2006) — Бронза
Чэмпіянаты Еўропы ў памяшканні
- Гент (2000) — Золата
- Вена (2002) — Срэбра
Дзяржаўныя ўзнагароды
- Медаль Яго Вялікасці Караля (Швецыя)