Ганна Крысціна Варг, больш вядома як Кайса Варг (23 сакавіка 1703, Эрэбру5 лютага 1769, Стакгольм) — шведскі аўтар кулінарнай кнігі, адна з самых вядомых кухараў у гісторыі Швецыі.

Кайса Варг
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні шведск.: Anna Kristina Warg
Псеўданімы Cajsa Warg
Дата нараджэння 23 сакавіка 1703(1703-03-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 1769(1769-02-05) (65 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці шэф-повар, пісьменніца
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ілюстрацыя з першага выдання паваранай кнігі Кайсы ВаргіHjelpreda I hushållningen för unga Fruentimber

Біяграфія правіць

Кайса Варг нарадзілася ў Эрэбру ў буржуазнай сям'і. Яе бацькамі былі Катарына Левіна і Андэрс Варг. Яе бацька памёр пасля працяглай хваробы, калі ёй было пяць гадоў.[1] У 1710 годзе яе маці пабралася шлюбам з капітанам Эрыкам Росенстрэлем (шведск.: Eric Rosenstråle), затым пераехала з дочкамі Ганнай Крысцінай і Ганнай Катарынай у ​​дом у Фінспангу. Маці ў новым шлюбе нарадзіла яшчэ семярых дзяцей.[2]

Невядома, чаму і калі Варг пакінула дом і пераехала ў Стакгольм,[2] дзе яна працавала ў якасці гаспадыні і кухара ў шэрагу багатых дамоў. У 40-х гадах 18 стагоддзя працавала на кузіну Катарыны і яе мужа Леанарда Клінкаўстрэма, які меў дом у сталіцы.[3] Яны былі яе апошнімі працадаўцамі. У яе былі добрыя адносіны з імі. Леанард, які памёр у 1759 годзе, завяшчаў, што пасля яго смерці Кайса мае права жыць у яго доме.[1]

Кайса Варг памерла ў 1769 годзе і была пахавана ў сямейнай грабніцы Клінкаўстрэмаў у царкве св. Клары ў Стакгольме.

Публікацыі правіць

Першае выданне Hjelpreda I Hushållningen För Unga Fruentimber ("Дапаможнік для маладых хатніх гаспадынь") было апублікавана ў 1755 г. Верагодна, што грошы для фінансавання гэтага праекта, 5000 шведскіх рыксдалераў, Кайса Варг атрымала ў спадчыну ад маці, якая памерла ў гэтым годзе.[2] Кніга змяшчала 800 рэцэптаў[4], а таксама парады аб хатніх справах, такіх як фарбаванне тканіны або вырабу свечак.[5]

Гэтая кніга выступала ў якасці асноўнага дапаможніка хатніх гаспадынь на працягу некалькіх пакаленняў, пакуль новае абсталяванне для кухні, якое з'явілася ў XX стагоддзі, не зрабіла яе састарэлай. Кніга таксама апісвае шведскую кухню, калі яшчэ шырока не ўжывалі бульбу, што робіць яе важным гістарычным дакументам.

Памяць правіць

 

У горадзе Эрэбру ў музеі драўляных будынкаў пад адкрытым небам Вадчэпінгу знаходзіцца дом дзяцінства Кайсы Варг.[6]

Зноскі

  1. а б Martin Stugart. Den dyrkade köksgudinnan. „Dagens Nyheter”, s. 21, 1993-12-17
  2. а б в Jan-Öjvind Swahn.Mamsellen vid hällen. „Populär Historia”. 6, 2003. ISSN 1102-0822
  3. Agneta Helmius, Helena Kåks: Matkultur: Alla tiders kock. Nationalencyklopedin, 2004-02-17.
  4. Hans Kronbrink. Kokbokens pionjärer. „Dagens Nyheter”, s. 54, 2007-10-05. ISSN 1101-2447
  5. Ingrid Eriksson. Cajsa Warg tog inte vad som helst. „Svenska Dagbladet”, s. 94, 2003-03-22. ISSN 1101-2412
  6. Borgarhuset. Länsstyrelsen Örebro län.