Калоцэра (Calocera) — род базідыяльных грыбоў сямейства дакрыміцэвых.

Калоцэра

калоцэра слізістая (Calocera viscosa), Беларусь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calocera (Fr.) Fr. (1825)

Сінонімы

Clavaria subgen. Calocera Fr. (1821) Caloceras Fr. ex Wallr. (1833)

Dacryomitra Tul. & C.Tul. (1872)

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  29888
EOL  19114
MB  17218

Апісанне правіць

Пладовае цела вышынёй 2—3 см, каралападобна разгалінаванае або простае, з завостранымі верхавінкамі, ярка-жоўтае, часам аранжавае, слізістае. Мякаць шчыльнастудзяністая, пругкахрасткаватая або рогападобная. Базідыі вілаватыя з падоўжанымі стэрыгмамі. Споры акругла-цыліндрычныя, сагнутыя, гладкія, амаль бясколерныя, потым з папярочнай перагародкай.

Пашырэнне правіць

Адзнаана 15 відаў[1][2]. Пашыраны ў Еўропе, Паўночнай Амерыцы, Азіі. На Беларусі найчасцей у лясах на рэштках драўніны, пераважна хвойных парод дрэў, расце калоцэра слізістая (Calocera viscosa), пладаносіць у чэрвені-кастрычніку.

Зноскі

  1. Kirk PM, Cannon PF, Minter DW, Stalpers JA (2008). Dictionary of the Fungi (10th ed.). Wallingford, UK: CABI. p. 111. ISBN 9780851998268.
  2. Calocera (Fr.) Fr. 1825. MycoBank. International Mycological Association. Праверана 9 лістапада 2010.

Літаратура правіць