У біятэхналогіі калусам завуць недыферэнцыяваныя клеткі, якія з'яўляюцца татыпатэнтнымі і здольнымі таму даць пачатак цэлай расліне. З'яўляюцца аб'ектам генетычнай інжынерыі. У біялогіі раслін калусам завуць таксама клеткі, якія ўтвараюцца на ранавай паверхні расліны ў выглядзе акаркавенелай тканкі, якая ўзнікае ў выніку дзялення памежных з ранай клетак[1].

Калус Nicotiana tabacum

Калусная тканка спрыяе зарастанню ран, зрастанню прышчэпак і г.д.

Адкрыццё цытакінінаў правіць

Даследаванні праводзіліся на вырошчванні калуса, які ўтварыўся з ізаляванай тканкі стрыжня сцябла тытуню на пажыўным асяроддзі (Ф. Скуг і К. Мілер). Было паказана, што клеткі калуса ў стэрыльнай культуры праз пэўны час спыняюць дзяленне. Дзяленне клетак аднаўляла рэчыва кінетын, не знойдзенае ў раслінах. Аднак у раслінах былі знойдзены блізкія хімічныя злучэнні — цытакініны.

Зноскі

  1. Што такое культура тканіны раслін? (англ.) (Праверана 22 лютага 2009)

Спасылкі правіць