Каляндар Бахарэвіча

«Каляндар Бахарэвіча» — зборнік эсэ беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча, выдадзены ў 2014 годзе ў серыі Бібліятэка Радыё Свабода.

Каляндар Бахарэвіча
Аўтар Альгерд Бахарэвіч
Жанр эсэ
Мова арыгінала беларуская
Выдавецтва Радыё Свабода
Выпуск 2014
Старонак 464
ISBN 978-0-929849-64-5
Папярэдняя Гамбурскі рахунак Бахарэвіча
Наступная Ніякай літасьці Альгерду Б.

Пра кнігу правіць

Зборнік складаюць 366 эсэ пра падзеі, асобаў і факты гісторыі, якія варта ведаць, каб адчуць сябе часткай чалавецтва. Гістарычныя факты ў кнізе па-мастацку пераасэнсаваныя аўтарам. З календара можна даведацца, у які дзень Жанна д’Арк апошні раз у жыцці апранула мужчынскае адзенне, як спужаная ўлада хацела даць дошкай па галаве ста тысячам удзельнікаў усебеларускага страйку і іншае.

Гісторыя стварэння правіць

«Каляндар Бахарэвіча» ўпершыню з’явіўся ў 2013 годзе на сайце і хвалях Радыё Свабода. Гэтая кніга стваралася ў Гамбургу, Мінску, Уроцлаве і Вісбю[1].

Зноскі

  1. "Прэзэнтацыя кнігі "Каляндар Бахарэвіча" з сэрыі "Бібліятэка Свабоды"". Галерэя "Ў". 5 чэрвеня 2014.

Спасылкі правіць