Каляровая пустыня

Каляровая пустыня (англ.: Painted Desert) — шырокая частка паўночнаамерыканскага плато Каларада ў паўночнай частцы штата Арызона, ЗША. Пустынныя пагоркі распасціраюцца ў паўднёва-ўсходнім кірунку ад Гранд-Каньёна ўздоўж паўночнага берага ракі Літл-Каларада да Холбрука. Памеры вобласці складаюць прыкладна 240 на 25-80 км, плошча — 19,4 тыс. км². Вышыня мясцовасці — ад 1370 да 1980 м.

Каляровая пустыня ў раёне нацыянальнага парка Акамянелы лес

Раён часткова (усходняя частка) уваходзіць у нацыянальны парк Акамянелы лес і цалкам размешчаны на тэрыторыі паўаўтаномнай рэзервацыі «Нацыя наваха». Назва пустыні была ўпершыню выкарыстана ў 1858 лейтэнантам Джосефам Іўсам для апісання каляровых палос чырвонага, жоўтага, белага, блакітнага і бэзавага колеру. Гарачае паветра часам ператвараецца ў ружовы туман або фіялетавую смугу ад пылу пустыні.

Каляровая пустыня неўрадлівая і сухая, сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 127—229 мм, а тэмпература змяняецца ад −31 да 41 °C.

Спасылкі правіць