Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Сакрамента

ВНУ

Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Сакрамента (англ.: California State University, Sacramento) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сакрамента ў штаце Каліфорнія, ЗША.

Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Сакрамента
англ.: California State University, Sacramento
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: California State University, Sacramento
Заснаваны 1947
Студэнты 31 451 і 27 085[1]
Размяшчэнне Сакрамента, Каліфорнія, ЗША
Сайт csus.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Заснаваны ў 1947 годзе як дзяржаўны каледж, універсітэт сёння з'яўляецца часткай сістэмы Каліфарнійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ва ўніверсітэце штогод навучаецца каля 30 тысяч студэнтаў, ён таксама мае больш чым 250 000 выпускнікоў і штогод выдае каля 9 тысяч дыпломаў. Універсітэт прапануе 151 праграмы бакалаўрыяту, 69 праграм магістратуры і 5 праграм аспірантуры. Вучэльня мае статус іспанамоўнай установы.

Структура правіць

  • Каледж мастацтва і літаратуры
  • Каледж бізнесу
  • Каледж бесперапыннай адукацыі
  • Каледж адукацыі
  • Каледж інжынерыі і камп'ютарных навук
  • Каледж аховы здароўя і сацыяльнага абслугоўвання
  • Каледж прыродазнаўчых навук і матэматыкі
  • Каледж сацыяльных навук і міждысцыплінарных студый

Некаторыя вядомыя выпускнікі правіць

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць