Калі кветкі не маўчаць

дакументальны фільм

«Калі кветкі не маўчаць» — дакументальны фільм беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы пра падзеі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі[1].

Калі кветкі не маўчацьM:
Калі кветкі не маўчаць
Постар фільма
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр Андрэй Куціла
Прадзюсар Беата Красіцка
Сцэнарыст Андрэй Куціла
Працягласць 71 хв.
Краіна
Мова беларуская
руская
Год 2021
IMDb ID 15496244

Фільм перамог у дакументальнай намінацыі на 37-м Варшаўскім кінафестывалі.

Сюжэт правіць

Фільм прысвечаны беларускім сем’ям, якія, нягледзячы на перажытыя траўмы, спрабуюць жыць далей і займацца сваймі справамі. Праз іх лёс рэжысёр паказвае боль і надзею, страх і рашучасць гэтых людзей. У цэнтры сюжэту — беларускія жанчыны, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, выходзілі на ланцугі салідарнасці з кветкамі падчас пратэстаў у Беларусі

Прэм’ера правіць

Прэм’ера фільма адбылася 9 кастрычніка 2021 года на Варшаўскім кінафестывалі.

Зноскі

  1. GDY KWIATY NIE MILCZĄ (польск.). 37 Warszawski Festiwal Filmowy. Праверана 31 кастрычніка 2021.