Каманда 4 (англ.: 4 Commando) — падраздзяленне еўрапеоідных наймітаў часоў Кангалезскага крызісу 1960-х.

Каманда 4
Гады існавання са снежня 1960 па снежань 1961
Краіна Дзяржава Катанга
Тып Белыя найміты ў Конга
Удзел у Кангалезскі крызіс
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Майкл Хоар

Атрад правіць

У падраздзяленні служылі ветэраны Другой сусветнай вайны, а таксама адстаўныя вайскоўцы армій Радэзіі і Ізраіля[1]. У «Каманда 4», акрамя былых байцоў воінскіх часцей, набіралі лекараў і пілотаў. Фарміраванне ўзначальваў Майк Хоар[2]. У нацыянальным плане сярод членаў групы пераважалі французы[3], бельгійцы, ірландцы і радэзійцы[4].

Баявы шлях правіць

Група ваявала на баку сепаратыстаў Катангі. Яе ўдзел у канфлікце ў Конга быў абмежаваным і нядоўгім[1].

Замежнікі паспяхова супрацьстаялі Кангалезскай нацыянальнай арміі і апалчэнню народнасці балуба[5]. Самае буйное ўзброенае сутыкненне з байцамі «Каманда 4» адбылося 7—11 красавіка 1961 года супраць міратворцаў ААН. Да жніўня/верасня 1961 года найміты былі выцеснены з Катангі, пацярпеўшы паражэнне ад міратворцаў з Малайзіі[1]. Адначасна атрад паспеў адзначыцца падчас аблогі Жадавіля, дзе разам з катангцамі выступіў супраць ірландскіх вайскоўцаў пад камандаваннем Патрыка Куінлана[4].

Найміты моцна падвялі катангскіх сепаратыстаў, якія ўскладалі на іх вялікія надзеі ў справе сваёй барацьбы за незалежнасць[5]. У снежні 1961 года «Каманда 4» расфармавалі, але яго былы камандзір Хоар сабраў новы атрад, які атрымаў назву «Каманда 5»[2].

Зноскі правіць

  1. а б в Rookes 2018, pp. 152–153.
  2. а б A list of known Soldiers of Fortune who served in the Congo conflict some time during the 1960's(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2021. Праверана 26 лютага 2023.
  3. Soldiers of Fortune Mercenary wars: Congo 1960/68. Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2021. Праверана 12 кастрычніка 2017.
  4. а б Declan Power. Siege at Jadotville: The Irish Army's Forgotten Battle. — ISBN 9781504758888.. — «the Katangans had begun moving in large numbers of troops culminating in a brigade strength unit of approximately 3,000».
  5. а б Clarke 1968, p. 36.

Літаратура правіць

  • Clarke, S.J.G. (1968). The Congo Mercenary: A history and analysis (PDF). Johannesburg: South African Institute of International Affairs. Архівавана 24 чэрвеня 2021.
  • Rookes, Stephen (2018). From the Bay of Pigs to Lake Tanganyika: non-state armed actors in the Congo crisis, 1960-1967. Toulouse: Université Toulouse le Mirail.