Камбоджа

краіна ў Паўднёва-Усходняй Азіі

Камбоджа — дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі на поўдні Індакітайскага паўвострава. Плошча — 181 035 км². Мяжуе з В’етнамам, Лаосам і Тайландам. Сталіца — Пнампень (1,3 млн чал.). Нацыянальнае свята — 9 лістапада — Дзень незалежнасці (1953). Афіцыйная мова — кхмерская. Грашовая адзінка — рыель (больш 4100 рыелей = 1 дол. ЗША).

Каралеўства Камбоджа
ព្រះរាជាណាចក្រកម្ពុជា
Герб Камбоджы
Сцяг Камбоджы Герб Камбоджы
Дэвіз: «
»
Гімн: «បទនគររាជ»
Дата незалежнасці 9 лістапада 1953 (ад Францыі)
Афіцыйная мова Кхмерская
Сталіца Пнампень
Форма кіравання канстытуцыйная манархія
Кароль
Прэм'ер-міністр
Нарадом Сіямоні
Хун Манет
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
88-я ў свеце
181.035 км²
2,5
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
• Перапіс (2008)
Шчыльнасць

14.952.665 чал. (65-я)
13.388.910 чал.
81,8 чал./км²  (118-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$36,010 млрд
$2.361
ВУП (намінал)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$14,204 млрд
$931
ІРЧП (2013) 0,543 (сярэдні) (138-ы)
Этнахаронім Кхмеры
Валюта Камбаджыйскі рыель
Інтэрнэт-дамен .kh
Код ISO (Alpha-2) KH
Код ISO (Alpha-3) KHM
Код МАК CAM
Тэлефонны код +855
Часавыя паясы +7

Прырода правіць

Большую частку краіны займае Камбаджыйская раўніна, размешчаная ў ніжнім цячэнні р. Меконг. На захадзе — горы Кравань вышынёй да 1813 м (г. Араль), на поўначы — паўднёвыя адгор’і куэставага ўступа Дангрэк, на ўсходзе — заходнія адгор’і Чыангшон. Карысныя выкапні: жалезныя і марганцавыя руды, фасфарыты, каменны вугаль, баксіты, алавяныя, свінцова-цынкавыя і вальфрамавыя руды, золата, будаўнічыя матэрыялы, запасы каштоўных камянёў (сапфір, рубін, цыркон).

Клімат субэкватарыяльны, з сухім сезонам у снежні — красавіку. Тэмпература паветра ўвесь год 25-30 °C. Ападкаў на раўніне 700—1500 мм, у гарах да 2000 мм.

Рачная сетка густая. Галоўная рака — Меконг. Самае вялікае возера — Танлесап. Самы вялікі востраў — Конг. Лясы і рэдкалессі займаюць каля 75 % тэрыторыі краіны.

Насельніцтва правіць

Насельніцтва — каля 14 млн чал. 90 % яго складаюць кхмеры. Дзяржаўная рэлігія — будызм, каля 4 % карэнных жыхароў вызнаюць іслам (чамы).

Дзяржаўны лад правіць

Камбоджа — канстытуцыйная манархія. Кароль Нарадом Сіхамоні абраны Саветам кароны 29 кастрычніка 2004. Паводле Канстытуцыі 1993 манарх «уладарыць, але не кіруе».

Заканадаўчая ўлада належыць парламенту, які складаецца з двух палат — Сената і Нацыянальнай Асамблеі (НА). Старшыня Сената — Чэа Сім — у адсутнасць караля з'яўляецца в.а. кіраўніка дзяржавы. Старшыня ніжняй палаты парламента — Хенг Самрын.

Каралеўскі ўрад узначальвае прэм'ер-міністр Хун Сен.

Вышэйшы орган судовай улады — Вярхоўны Суд. Маюцца Канстытуцыйны савет і Вышэйшы савет суддзяў.

Сітуацыя ў Камбоджы ў цэлым характарызуецца стабільнасцю. Чарговыя парламенцкія выбары прайшлі ў ліпені 2003. Па выніках галасавання 73 мандата ў НА атрымала Народная партыя Камбоджы (НПК), 26 — раялісцкая ФУНСІНПЕК, 24 — апазіцыйная Партыя Сам Рэнсі (ПСР).

Аднак затым незадаволеныя вынікамі галасавання ФУНСІНПЕК і ПСР аб'ядналіся ў т.зв. «Альянс дэмакратаў» і амаль год сабатавалі скліканне парламента. Гэта прывяло да ўзнікнення ў краіне палітычнага крызісу. У выніку дасягнутага паміж НПК і ФУНСІНПЕК у ліпені 2004 кампрамісу быў сфарміраваны дзеючы ў цяперашні час кааліцыйны двухпартыйны ўрад. Партыя Сам Рэнсі засталася ў апазіцыі.

У кастрычніку 2004 кароль Камбоджы Нарадом Сіанук заявіў аб адрачэнні ад стальца. Новым манархам быў абраны яго сын — Нарадом Сіхамоні (1953 г. нар.).

Выбары ў Сенат у студзені 2006 прайшлі спакойна. Большасць месцаў у верхняй палаце парламента атрымала НПК.

У красавіку 2007 у Камбоджы прайшлі выбары ў мясцовыя органы ўлады. З вялікай перавагай перамагла Народная партыя Камбоджы. Другое месца заняла апазіцыйная Партыя Сам Рэнсі.

У апошні час адбылося прыкметнае астуджэнне адносін паміж партнёрамі па ўрадавым альянсе — НПК і ФУНСІНПЕК. Фармальнай падставай для гэтага стала рашэнне прэм'ер-міністра Хун Сена аб адмене партыйных квот на размеркаванне пасад у дзяржапараце. У выніку шэраг высокапастаўленых фунсінпекаўцаў пазбавіліся прэстыжных пасад ва ўрадзе. У знак пратэсту супраць гэтага кроку Хун Сена лідар раялістаў прынц Нарадом Ранарыт сыйшоў у адстаўку з пасады спікера Нацыянальнай Асамблеі. У сувязі з тым, што прынц быў таксама адхілены ад пасады кіраўніка партыі ФУНСІНПЕК, ён стварыў новую Партыю Нарадома Ранарыта.

Чарговыя парламенцкія выбары прызначаныя на 27 ліпеня 2008 г.

Знешняя палітыка правіць

З'яўляючыся членам ААН з 1955, Камбоджа мае дыпадносіны з 118 дзяржавамі, а таксама Еўрасаюзам і Мальтыйскім ордэнам. З 30 красавіка 1999 з'яўляецца членам АСЕАН. У верасні 2003 на міністэрскай сустрэчы СГА у Канкуне (Мексіка) Камбоджа стала 146-м членам гэтай арганізацыі. У кастрычніку 2004 упершыню прыняло ўдзел у форуме «Азія-Еўропа» у Ханоі (В'етнам)..

Найболей цесныя сувязі падтрымліваюцца з Кітаем, краінамі-членамі АСЕАН, Японіяй, Карэяй і Францыяй.

Беларуска-камбаджыйскія сувязі правіць

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Камбоджа ўстаноўлены 25 студзеня 1995 года. У траўні 1999 г. адбыўся візіт у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Міністэрства нацыянальнай абароны Каралеўства Камбоджа на чале з першым намеснікам Міністра Пор Бун Сро.

6 ліпеня 2011 года Пасол Рэспублікі Беларусь Садоха ўручыў Каралю Камбоджы даверчыя граматы ў якасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Камбоджа (па сумяшчальніцтве). У верасні 2011 г. у Камбоджы ў рамках 32-й сесіі Міжпарламенцкай асамблеі АСЕАН Парламенту Беларусі быў прысвоены статус назіральніка пры названай арганізацыі.

У сакавіку 2012 г. Камбоджу наведала дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Прымай В.А. У чэрвені 2012 г. адбыўся візіт у Беларусь старшыні Нацыянальнай асамблеі Парламента Каралеўства Камбоджы Хенгам Самрынам. Адбыліся яго сустрэчы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка, Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Мясніковічам М.В., кіраўніцтвам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У кастрычніку 2012 Камбоджу наведала дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Свідэрскага Г.Б. У лютым 2013 года адбыўся візіт дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь на чале са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. ў Камбоджу. Адбыліся яго сустрэчы і перамовы з Старшынёй Нацыянальнай асамблеі Парламента Каралеўства Камбоджа Хенгам Самрынам, Прэм'ер-міністрам Камбоджы Хун Сенам.

Эканоміка правіць

Камбоджа ў катэгорыі найменш развітых краін. Тэмпы росту эканомікі ў 2007 склалі 9,5 %. Аб'ём ВУП дасягнуў 6,9 млрд дол. ЗША. Інфляцыя — 5-6 %. Золатавалютныя запасы ў 2007 — 1,6 млрд дол. Тэмпы прыросту насельніцтва — 2,5 %. Прыбытак на душу насельніцтва 689 дол.

Сельская гаспадарка, дзе занята больш 80 % працаздольнага насельніцтва, з'яўляецца асноўнай галіной эканомікі. Галоўная харчовая культура — рыс, тэхнічная — гевея. Вырошчваецца таксама кукуруза, батат, соя, арахіс, алейная пальма, спецыі. Важнае месца ў эканоміцы належыць рыбалоўству.

Знешнегандлёвае абарачэнне ў 2007 г. склала 9,8 млрд дол., у т.л. экспарт — 4,3 млрд дол., імпарт — 5,5 млрд дол.

Прамысловая вытворчасць расце, галоўным чын, за рахунак кошт тэкстыльна-швейнай прамысловасці. Практычна ўся прадукцыя гэтай галіны экспартуецца ў ЗША, Канаду і Еўрасаюз. Аснову імпарту складаюць нафтапрадукты, будаўнічыя матэрыялы, сыравіна, машыны і механізмы, транспартныя сродкі, прадукты харчавання.

Транспартная сетка развітая досыць слаба. Асноўныя перавозкі здзяйсняюцца аўтамабільным і водным транспартам. Камбоджа мае авіязносіны з В'етнамам, Кітаем, Лаосам, Малайзіяй, Сінгапурам, Тайландам, Тайванем, Паўднёвай Карэяй і Японіяй (з 2007 пачаліся авіярэйсы ў Камбоджу з Еўропы — «Finnair» і з Японіі — «Japan Airlines»). Каралеўства валодае марскім портам — Сіануквілем і рачным — Пнампенем.

У 2007 Камбоджу наведалі каля 2 млн замежных турыстаў.

Знешняя запазычанасць Камбоджы — 3,9 млрд дол. (80 % доўгу прыходзіцца на Расію і ЗША).

Найбуйнейшыя інвестары: Рэспубліка Карэя, Кітай, ЗША, Малайзія, Тайвань, Сінгапур і Тайланд. Прамыя замежныя капіталаўкладанні ў 2007 склалі больш 1 млрд дол.

Галоўныя донары — Японія, Францыя, Аўстралія, ЗША, АЗБР, МВФ, Сусветны банк, ПРААН і ЕС. На першым паседжанні Форума супрацоўніцтва па развіцці Камбоджы (былая Кансультатыўная група донараў) у Пнампені ў чэрвені 2007 прынята рашэнне аб вылучэнні Каралеўству 689 млн дол. у выглядзе нізкапрацэнтных крэдытаў і бязвыплатнай дапамогі.

Гл. таксама правіць

Зноскі