Каменны арол, або Курган Каменнага арла — археалагічны помнік у акрузе Патнэм, штат Джорджыя. Курган размешчаны паблізу Шашы 441 паміж гарадамі Медысан і Ітантан.

Каменны арол, выгляд з бліжэйшай назіральнай вежы, фота 26 жніўня 2007 года.

Уяўляе сабой фігурны курган у выглядзе каменнага сілуэту птушкі з вялікай дзюбай і веерападобным хвастом (назва «арол» — умоўная), выкладзеную з буйных абломкаў кварцыту. Фігура ўключана ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў ЗША. Памер складае 37 метраў ад галавы да хваста і 31 метр паміж кончыкамі крылаў. Галава птушкі накіравана на поўдзень. Вышыня кучы камянёў у месцы грудзей птушкі складае ад 2,5 да 3 метраў, а іншыя часткі — ніжэй. Археолагі выявілі пры абследаванні «арла» немясцовую гліну, што кажа аб тым, што матэрыял для будаўніцтва дастаўлялі здалёк.

Датаванне з’яўляецца спрэчным, ад 1000 г. да н. э. да 1000 г. н. э. Будаўнікамі кургана маглі быць індзейцы культур Адэна або Хоўпвел ляснога перыяду.

Паводле вераванняў мясцовых індзейцаў, белагаловы арлан меў прамы доступ у свет духаў.

На ўсход ад ракі Місісіпі выяўлена ўсяго два падобных птушкападобных кургана — Каменны арол і яшчэ адзін, вядомы як Каменны ястраб (які захаваўся значна горш), прыкладна ў 50 км на паўднёвы ўсход ад Каменнага арла. (33°20,69′ пн. ш. 83°10,50′ з. д.HGЯO)

Археолагі таксама выявілі ў кургане сляды чалавечай крэмацыі і камень для прашчы.

Непасрэдны доступ да кургана забаронены, мясцовасць абгароджаная высокім сеткаватым плотам, праз які наведвальнікі могуць аглядаць курган. За агляд грошы не спаганяюцца.

Спасылкі правіць