Каменскі Хутар[1] (руск.: Каменский Хутор) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Каменскахутарскога сельскага паселішча.

Сяло
Каменскі Хутар
руск.: Каменский Хутор
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
243053
Код АКАТП
Каменскі Хутар на карце Расіі ±
Каменскі Хутар (Расія)
Каменскі Хутар
Каменскі Хутар (Бранская вобласць)
Каменскі Хутар

Гісторыя правіць

Сяло Каменскі Хутар заснавана ў 1690-х гадах як валоданне Каменскага Успенскага манастыра, які існаваў у гэтых мясцінах з 1681 года.

Да Лютаўскай рэвалюцыі сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.

У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. У 1919 годзе сяло перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года адміністрацыйны цэнтр Каменска-Хутарскога сельсавета ў складзе Чуравіцкага раёна Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Клімаўскім раёне Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Чуравіцкага раёна Бранскай вобласці. З 1956 года зноў у Клімаўскім раёне.

У 2005 годзе Каменска-Хутарскі сельсавет пераўтвораны ў Каменскахутарское сельскае паселішча.

Славутасці правіць

  • Манахава крыніца — помнік прыроды абласнога значэння

Вядомыя асобы правіць

Зноскі