Камера Вільсана (таксама Туманная камера) — адна з першых у гісторыі прылад для рэгістрацыі слядоў (трэкаў) зараджаных часціц.

Камера Вільсана (кароткія тоўстыя сляды — α-часціцы; тонкія сляды — β-часціцы)

Вынайдзены шатландскім фізікам Чарлзам Вільсанам паміж 1910 і 1912 гг. Прынцып дзеяння камеры выкарыстоўвае з'яву кандэнсацыі перанасычанай пары: пры з'яўленні ў асяроддзі перанасычанай пары якіх-небудзь цэнтраў кандэнсацыі (у прыватнасці, іонаў, якія суправаджаюць след хуткай зараджанай часціцы) на іх утвараюцца дробныя кроплі вадкасці. Гэтыя кроплі дасягаюць значных памераў і могуць быць сфатаграфаваныя. Крыніца доследных часціц можа размяшчацца альбо ўсярэдзіне камеры, альбо па-за ёй (у гэтым выпадку часціцы залятаюць праз празрыстае для іх акно).

Гл. таксама правіць