Камета Галея

камета

Камета Гале́я (афіцыйная назва 1P/Halley) — яркая камета; адна з найдаўней вядомых перыядычных. Першая камета, для якой вызначылі эліптычную арбіту і перыядычнасць вяртанняў (англійскі астраном і прыродазнавец Эдмонд Галей; камета названая ў яго гонар). З каметай звязаныя метэорныя патокі Эта-Акваріды і Арыяніды.

Камета Галея

Рух правіць

Камета мае адлегласць перыгелія, роўную 0.587 а. а. і адлегласць афелія больш 35 а. а. Арбіта каметы моцна нахіленая да плоскасці экліптыкі — на 162,5° (т.ч. яна рухаецца ў кірунку, процілеглым руху планет). Эксцэнтрысітэт арбіты роўны 0.967275.

Будова правіць

Па выніках даследаванняў, выкананых касмічнымі апаратамі, ядро каметы Галея ўяўляе сабой маналітнае цела няправільнай формы памерамі 16 на 8 км, масай каля 3х1014 кг і малой шчыльнасцю парадка 600 кг/м³.

Гісторыя і вывучэнне правіць

Камета Галея — адна з найдаўней вядомых перыядычных камет. Яна назіралася 31 раз, прычым упершыню — у 446 да н. э. (паводле іншых звестак, была заўважаная кітайцамі яшчэ ў 611 да н. э.). Да XVIII ст. лічылася, што гэта былі розныя каметы.

У XVIII ст. Галей склаў першы каталог элементаў арбіт камет, звярнуў увагу на супадзенне шляхоў камет 1531, 1607 і 1682 гадоў і выказаў здагадку, што тады назіралася адна і тая ж камета, якая абарачаецца вакол Сонца з перыядам прыкладна 75 гадоў. Таксама ён прадказаў вяртанне гэтай каметы ў 1758 годзе. Галей амаль адгадаў — камета вярнулася ў 1759 годзе, калі яго не было ў жывых. Прадказанне вяртання каметы Галея з'явілася бліскучым пацверджаннем механікі Ньютана.

У 1910 годзе Зямля праходзіла праз хвост каметы Галея. У сувязі з гэтым чакалася, што у руху Месяца будуць узбурэнні, што дапамагло б вызначыць масу каметы. Але іх не выявілася, і тым самым было даказана, што камета мае вельмі малую масу.

Першым з касмічных апаратаў, які здолеў наблізіцца да каметы, быў Піянер-7. У час апошняга праходжання перыгелія (1986) да каметы былі запушчаныя дзве міжпланетныя станцыі «Вега» (СССР), «Джота» (ЕКА) і «Суісеі» і «Сакігаке» (Японія). Місіі былі паспяховымі — апараты вывучылі камету зблізу ды зрабілі першыя здымкі каметнага ядра.

Літаратура правіць

  • Астраномія: падруч. для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалёў; пер. з рус. мовы Т. К. Слауты. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2015. — 224 с. : іл. ISBN 978-985-471-765-4