Камуністычная партыя Беларусі

партыя Беларусі, заснаваная ў 1996 годзе

Камуністычная партыя Беларусі — левая палітычная партыя Беларусі, падтрымлівае рэжым Лукашэнкі.

Камуністычная партыя Беларусі
Лідар Аляксей Мікалаевіч Сокал
Дата заснавання 2 лістапада 1996
Штаб-кватэра Мінск, вул. Чычэрына, 21
Краіна
Ідэалогія марксізм-ленінізм
Інтэрнацыянал СКП—КПСС
Міжнародная нарада камуністычных і рабочых партый
Саюзнікі і блокі Беларуская патрыятычная партыя
Колькасць членаў 6000 (2010)
Дэвіз народаўладдзе, справядлівасць, сацыялізм!
Месцаў у Палата прадстаўнікоў НС
11 / 110
Месцаў у Савеце Рэспублікі
17 / 64
Гімн Інтэрнацыянал
Партыйны друк газета «Коммунист Белоруссии. Мы и время» [1]
Сайт comparty.by

Гісторыя правіць

Камуністычная партыя Беларусі дзейнічала ў Беларускай ССР з 1918 па 1991 гады, была састаўной часткай Камуністычнай партыі Савецкага Саюза. З 1918 г. па 1952 год насіла назву Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)б). Фактычна спыніла існаваць у жніўні 1991 г. пасля прыняцця Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь Пастановы «Аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ — КПСС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь»[1].

2 лістапада 1996 г. адбыўся XXXIII (I аднаўленчы) з’езд КПБ. 400 дэлегатаў прадстаўлялі 1160 заснавальнікаў партыі, у асноўным прыхільнікаў палітыкі прэзідэнта А. Лукашэнкі, якая абвясціла сябе пераемніцай КПБ—КПСС. Старшынёй Савета партыі быў абраны Я. Сакалоў, 1-м сакратаром ЦК — В. Чыкін. На пачатку 1997 г. партыя налічвала 7 тыс. членаў. Партыя падтрымлівае палітыку А. Лукашэнкі і з’яўляецца самай буйнай камуністычнай арганізацыяй у рэспубліцы.

Мэты і задачы правіць

Стратэгічная мэта партыі — пабудова камунізму, бліжэйшыя задачы — арыентацыя на сацыялізм, аднаўленне СССР, прызнанне несапраўднымі Белавежскіх пагадненняў.

Адстойваючы камуністычныя ідэалы, КПБ з’яўляецца пралетарскай партыяй, ідэйным і арганізацыйным пераемнікам КПБ-КПСС на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, выяўляе інтарэсы людзей наёмнай працы, паслядоўна выступае супраць усіх формаў эксплуатацыі і прыгнёту чалавека.

КПБ, засноўваючыся на творчым развіцці марксізму-ленінізму, сваімі мэтамі ставіць:

  • арыентацыю грамадства на сацыялістычны шлях развіцця, кіроўны да будаўніцтва грамадства сацыяльнай справядлівасці, заснаванага на прынцыпах калектывізму, волі і роўнасці, выступае за народаўладдзе;
  • умацаванне беларускай дзяржаўнасці;
  • узнаўленне на добраахвотнай аснове дзяржаўнага саюза народаў, якія ўваходзілі раней у Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Асноўнымі задачамі КПБ з’яўляюцца:

  • актыўны ўдзел у палітычным жыцці грамадства, садзейнічанне выяўленню і выразу палітычнай волі грамадзян, удзел у выбарах і рэферэндумах для забеспячэння сапраўднага народаўладдзя ў Рэспубліцы Беларусь;
  • палітычная адукацыя грамадзян, укараненне ў грамадскую свядомасць камуністычнай ідэалогіі, патрыятызму і пралетарскага інтэрнацыяналізму.

Дзейнасць правіць

Камуністычная партыя Беларусі мае сваё прадстаўніцтва ў вышэйшым Заканадаўчым органе ўлады і ў мясцовых Саветах дэпутатаў. Па выніках выбараў, якія адбыліся 14 студзеня 2007 гады, дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў 25-га склікання сталі 408 чальцоў Камуністычнай партыі Беларусі. З іх: 7 чалавек — дэпутатамі Брэсцкага, Гомельскага, Гарадзенскага абласных і Менскага гарадскога Саветаў дэпутатаў, 25 чалавек — дэпутатамі гарадскіх Саветаў у гарадах абласнога і раённага падначалення, 206 — дэпутатамі раённых і 170 — дэпутатамі пасялковых і сельскіх Саветаў дэпутатаў.

Цэнтральны Камітэт КПБ актыўна ажыццяўляе міжнародныя сувязі з замежнымі камуністычнымі і працоўнымі партыямі. Рэгулярна праводзяцца двухбаковыя сустрэчы і перамовы, міжнародныя канферэнцыі і семінары. Прадстаўнікі КПБ працуюць у складзе Саюза камуністычных партый — КПСС (СКП — КПСС). Інфармацыя пра дзейнасць КПБ мясцуецца на міжнародным Інтэрнэт-партале «Саліднэт».

Важным этапам у развіцці міжнароднага камуністычнага руху стала 9-ая Міжнародная сустрэча камуністычных і працоўных партый. Арганізатарамі сустрэчы выступілі Камуністычная партыя Беларусі і Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі. Сустрэча праходзіла ў Менску 3-5 лістапада 2007 г. па тэме: «90-ая гадавіна Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Актуальнасць і жыццёвасць яе ідэй. Камуністы ў барацьбе супраць імперыялізму, за сацыялізм».

У дадзеным мерапрыемстве прынялі удзел 154 прадстаўніка 72 камуністычных і працоўных партый, якія прыбылі ў Мінск з 59 краін пяці кантынентаў нашай планеты. Сярод удзельнікаў Сустрэчы кіраўнікі партый, сакратары і чальцы цэнтральных камітэтаў, прадстаўнікі міжнародных аддзелаў, дэпутаты нацыянальных парламентаў, бачныя навуковыя, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, 24 партыі маюць сваіх прадстаўнікоў у Нацыянальных парламентах, звыш 30 дэлегацый узначальвалі першыя кіраўнікі (старшыні, генеральныя сакратары). Шэраг партый не змаглі прысутнічаць у Менску і даслалі свае пасланні. У сустрэчы таксама бралі ўдзел некаторыя партыі, якія не ўваходзілі ў агульны спіс і прысутнічалі ў якасці назіральнікаў. Гэта Партыя працы Мексікі, Камуністычная партыя Прыднястроўя, Камуністычная партыя Літвы.

Сустрэча спрыяла абмену меркаваннямі і інфармацыяй па ключавых праблемах сучаснага міжнароднага камуністычнага і працоўнага руху. Удзельнікі сустрэчы ў сваіх выступах далі адзнаку сучаснага сацыяльна-палітычнага становішча ў свеце і пэўных краінах, падкрэсліўшы неабходнасць далейшай каардынацыі дзеянняў і развіцці руху ўзаемнай салідарнасці. Удзельнікі сустрэчы рашуча выступілі супраць антыкамунізму і спроб фальсіфікацыі гісторыі.

Удзельнікі сустрэчы таксама азнаёміліся з сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыяй у Беларусі, наведалі прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Праца Міжнароднай сустрэчы камуністычных і працоўных партый шырока асвятлялася сродкамі масавай інфармацыі.

Улетку 2020 года КПБ заклікала выбаршчыкаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі. Падчас пратэстаў у Беларусі КПБ удзельнічала ў дэманстрацыі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі[2].

Удзел у выбарах правіць

Парламенцкія выбары правіць

Выбары Мандаты +/- Колькасць
вылучаных кандыдатаў
2000
6 / 110
+6 42
2004
8 / 110
+2 10
2008
6 / 110
−2 13
2012
6 / 110
0
2016
8 / 110
+2
2019
11 / 110
+3

З’езды правіць

Кіраўнікі партыі правіць

Зноскі

Літаратура правіць