Камфоравае дрэва
(Пасля перасылкі з Камфорнае дрэва)
Камфоравае дрэва, камфоравы лаўр (Cinnamomum camphora) — кветкавая расліна сямейства лаўровых, від роду карычнік, або карычны лаўр.
Камфоравае дрэва | ||||||||||||||||
Старажытнае камфоравае дрэва ўзростам каля 1000 гадоў, Японія | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне правіць
Вечназялёнае дрэва да 50 м вышынёю і 3 м у дыяметры, з карой, якая дае трэшчыны. Лісце простае, скурыстае, бліскучае. Кветкі дробныя, белаватыя ці жаўтаватыя, сабраныя ў кальчакі. Плод — цёмна-сіняя сакаўная касцянка. Вегетатыўныя органы і плады маюць прыемны востры пах камфары.
Арэал правіць
Радзіма — Паўднёва-Усходняя трапічная Азія. Утварае лясы. Вырошчваюць у тропіках і субтропіках многіх краін, у т.л. на чарнаморскім узбярэжжы Каўказа.
Выкарыстанне правіць
Тэхнічная, дэкаратыўная, інсектыцыдная і лекавая расліна. Выкарыстоўваецца ў парфумерыі.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура правіць
- Вынаеў Г. У. Камфоравае дрэва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).