Камянецкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці БССР

Камяне́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад (да 1983 года гарадскі пасёлак) Камянец (не ўваходзіў у склад).

Камянецкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Камянецкі раён
Уключаў 27 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Камянец (не ўваходзіў у склад)
Дата ўтварэння 14 красавіка 1964
Дата скасавання 19 мая 1986

Утвораны 14 красавіка 1964 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР з цэнтрам у гарадскім пасёлку Камянец з пералічэннем у яго склад 13 населеных пунктаў (Вугляны, Голы Барок, Жданкі, Камароўшчына, Мартынюкі, Мурыны Вялікія, Мурыны Малыя, Падрачаны, Пруска Багуслаўская, Пруска Валгінова, Радасць, Чабахі, Чамяры I), якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Камянецкага пассавета, і 11 населеных пунктаў (Бабічы, Багачы, Горы, Жылічы, Завадзькавічы, Зянькі, Ліпна, Мікалаева, Палінаўка, Робенка і Сюлкі) Ратайчыцкага сельсавета[1]. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Падрачаны (злілася з вёскай Чамяры)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Камянецкага сельсавета 23 населеныя пункты[3]. 15 красавіка 1985 года ў склад сельсавета з Рэчыцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Вялікі Лес, Грудавікі, Дварцы, Лескі, Мачульскія, Паўлюкоўшчына і Перасек), у склад Відамлянскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Мурыны Вялікія, Мурыны Малыя і Радасць)[4]. 19 мая 1986 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад Войскага (11 населеных пунктаў: Бабічы, Багачы, Горы, Жылічы, Завадзькавічы, Зянькі, Ліпна, Мікалаева, Палінаўка, Робенка і Сюлкі) і Рэчыцкага (16 населеных пунктаў: Вугляны, Вялікі Лес, Голы Барок, Грудавікі, Дварцы, Жданкі, Камароўшчына, Лескі, Мартынюкі, Мачульскія, Паўлюкоўшчына, Перасек, Пруска Багуслаўская, Пруска Валгінова, Чабахі і Чамяры 1) сельсаветаў[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 27 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 24. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 15 апреля 1985 г. № 236 Об изменениях в административно-территориальном делении Каменецкого и Пинского районов
  5. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 мая 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 20 (1862).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.