Камянюцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Камяню́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Каменюкі.

Камянюцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Камянецкі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Каменюкі
Дата ўтварэння 14 красавіка 1964
Насельніцтва (2019) 1 051
Камянюцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 14 красавіка 1964 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР з пералічэннем у яго склад 8 населеных пунктаў (Агароднікі, Галёнчыцы, Галоўчыцы, Ганцавічы, Гарадзішча, Любашкі, Праходы і Станьковічы) Дзмітровіцкага сельсавета і 12 населеных пунктаў (Гвоздзь I, Гвоздзь II, Глыбокі Вугал, Грані, Дуброва, Лавы, Ляцкія, Падбельскія Агароднікі, Пашуцкая Буда, Рэпішча, Саладуха і Яловы Груд) Навіцкавіцкага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 18 населеных пунктаў[2]. У 1976 годзе скасаваны хутары Дубавое і Саладуха[3]. 24 верасня 1998 года ў склад сельсавета з Дзмітровіцкага сельсавета перададзена 5 населеных пунктаў (Вілы, Гарошкаўка 1, Мшанкі, Селішча Вялікае, Селішча Малое)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1346 чалавек[5], з іх 89,7 % — беларусы, 7,1 % — рускія, 1,7 % — украінцы, 0,9 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года — 1051 чалавек[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 24. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
  4. Решение Брестского областного Совета депутатов от 24 сентября 1998 г. № 87 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района(недаступная спасылка)
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.