Канадскае касмічнае агенцтва

Канадскае касмічнае агенцтва (ККА, англ.: Canadian Space Agency, CSA, фр.: l'Agence spatiale canadienne) — канадскае ўрадавае касмічнае агенцтва адказнае за канадскую касмічную праграму. Заснавана агенцтва было ў сакавіку 1989 года адпаведным актам аб канадскім касмічным агенцтве (Canadian Space Agency Act) і зацверджана ў снежні 1990 года. Кіраўніком прадпрыемства з'яўляецца прэзідэнт, які адчытваецца непасрэдна міністру прамысловасці. Са 2 верасня 2008 года ККА ўзначальвае Стывен Гленвуд МакЛейн.

Галаўны офіс ККА знаходзіцца ў касмічным цэнтры Джона Чэпмэна размешчаным у гарадку Сен-Хуберт (Квебек). Яшчэ маецца офіс агенцтва ў Атаве ў лабараторыі імя Дэвіда Флорыды, а таксама ёсць некалькі аддзелаў сувязі ў Вашынгтоне, Парыжы, Мысе Канаверал і Х’юстане.

Атрад астранаўтаў касмічнага агенцтва складае 8 чалавек.

Канадскія спадарожнікі правіць

Назва Запушчаны Спыніў працу Прызначэнне
Alouette 1 29 верасня 1962 года 1972 Даследаванне іонасферы
Alouette 2 29 лістапада 1965 года 1 жніўня 1975 года Даследаванне іонасферы
ISIS-I 30 студзеня 1969 года 1990 Даследаванне іонасферы
ISIS-II 1 красавіка 1971 года 1990 Даследаванне іонасферы
Hermes 17 студзеня 1976 года Лістапад 1979 Эксперыментальны спадарожнік сувязі
RADARSAT-1 4 лістапада 1995 года У эксплуатацыі Камерцыйны спадарожнік ДЗЗ
MOST 30 чэрвеня 2003 года У эксплуатацыі Касмічны тэлескоп
SCISAT-1 12 жніўня 2003 года У эксплуатацыі Назіранні атмасферы Зямлі
RADARSAT-2 14 снежня 2007 года У эксплуатацыі Камерцыйны спадарожнік ДЗЗ
CASSIOPE Запланаваны на 2011 год CAScade, Smallsat and IOnospheric Polar Explorer

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць