Канадскі музей прыроды

Канадскі музей прыроды (англ.: Canadian Museum of Nature, фр.: Musée Canadien de la nature) — музей біялогіі і прыродазнаўчыя гісторыі ў г. Атава, Антарыа, Канада. Гісторыя музея ўзыходзіць да калекцый Канадскай геалагічнай камісіі 1856 г., якая падчас сваіх аглядаў вяла падрабязны ўлік жывой прыроды Канады.[1] Музей уваходзіць у Асацыяцыю канадскіх музеяў, а таксама ў лік 9 музеяў, на якія сапраўдны сямейны тыднёвы Музейны пашпарт Атавы.

Канадскі музей прыроды

Будынак музея. Шкляны каўпак (у цэнтры) збудаваны ў 2010 г.
Заснаваны 1912
Месцазнаходжанне
Адрас 240 McLeod Street
nature.ca
nature.ca/en/home
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Начны від на шкляны каўпак

Будынак правіць

Будынак быў збудавана на тэрыторыі былой фермы, якая належала купцу шатландскага паходжання Уільяму Сцюарту. Мясцовасць была вядомая як Сцюартан. Збудаванне жылых будынкаў у Сцюартане пачалося ў 1870-я гг.[2] У 1905 г. урад набыў гэту зямлю, каб збудаваць будынак у якасці архітэктурнага дадатку да Парламента Канады на процілеглым канцы Меткалф-стрыт.[3] Збудаванне будынка ў «шатландскім баронскім» стылі, якое спраектаваў Дэвід Юарт, абыйшлося ў 1,25 млн канадскіх долараў. У будынку размяшчаліся памяшканні, якія належалі як Сенату, так і Палаце обшчын.

З-за таго, што будынак размяшчаўся на няўстойлівым гліняным грунце, у 1915 годзе прыйшлося знесці высокую вежу, якая вянчала будынак.

Пасля пажару парламента і да 1922 г. тут размяшчалася Палата обшчын і некаторыя ўстановы ўрада Канады. [4]

У 1968 г. Нацыянальны музей Канады быў падзелены на Канадскі музей прыроды і Нацыянальны музей чалавека (пазней пераназваны ў Канадскі музей цывілізацыі), хоць абодва працягвалі знаходзіцца ў тым жа будынку. У 1989 г. музей цывілізацыі пераехаў у новы будынак у Гаціно, і з таго часу Музей прыроды займае ўвесь будынак. У 1990 г. будынак атрымаў статус Нацыянальнага гістарычнага помніка Канады.[5][6]

У 2004—2010 гг. адбыўся капітальны рамонт будынка, падчас якога на месца вежы, дэмантаванай у 1915 г., быў устаноўлены вялікі шкляны каўпак.[7][8][9]

Галерэя выяў
     
 
Арнамент на столі музея Мазаіка на галоўным уваходзе ў музей. Была ўтоена пад дывановым пакрыццём у 1950 - 2010 гг. Шкілет сіняга кіта Статуі мамантаў злева ад музея.

Зноскі

  1. historica. The Canadian Encyclopedia(недаступная спасылка). The Canadian Encyclopedia (22 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 26 лютага 2011.
  2. Kalmam, 52.
  3. Fletcher, 148.
  4. Parks Canada - Meetings of Parliament. Pc.gc.ca (22 лютага 2005). Праверана 26 лютага 2011.(недаступная спасылка)
  5. Victoria Memorial Museum(недаступная спасылка), Directory of Designations of National Historic Significance of Canada
  6. Victoria Memorial Museum, National Register of Historic Places
  7. Canadian Museum of Nature — Grand Reopening Архівавана 11 красавіка 2010.
  8. Cook, Maria. ''Ottawa Citizen'' - The Wonders of Nature(недаступная спасылка). Ottawacitizen.com (16 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 26 лютага 2011.
  9. Canada. Her Majesty Queen Elizabeth II Marks the Naming of the "Queens' Lantern" at the Canadian Museum of Nature(недаступная спасылка). Nature.ca. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2012. Праверана 26 лютага 2011.

Літаратура правіць

  • Ray, Randy. The Big Book of Canadian Trivia. Dundurn Pres. ISBN 9781554884179. {{cite book}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthor= (даведка)


Спасылкі правіць