Канкар-Пунсум — гара ў Бутане, адна з найвышэйшых яго пунктаў. Мае вышыню над узроўнем мора 7570 м і адносную вышыню каля 2990 м, з’яўляецца найвышэйшай непакоранай вяршыняй у свеце.

Канкар-Пунсум
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня7 570 м
Адносная вышыня2 995 м
Першае ўзыходжаннене пакорана 
Размяшчэнне
28°02′49″ пн. ш. 90°27′18″ у. д.HGЯO
Краіна
Горная сістэмаГімалаі 
Канкар-Пунсум (Бутан)
Канкар-Пунсум
Канкар-Пунсум
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Упершыню апісаная ў 1922 годзе, але з-за тапаграфічных хібаў не была ўстаноўлена дакладная прыналежнасць спрэчнай памежнай гары Кітаю ці Бутану. Пасля дазволу ў 1983 годзе ў Бутане альпінізму, у 1985 і 1986 гадах былі зроблены чатыры спробы ўзыходжання на гару, якія ўсталявалі прыналежнасць Канкар-Пунсум Бутану, а Кула-Кангры вышынёй 7554 м — Тыбету. У 1994 годзе Бутан забараніў узыходжанне на горы вышынёй больш за 6000 м з-за павагі да мясцовай веры, а ў 2003 годзе альпінізм быў цалкам забаронены. У 1998 годзе японская экспедыцыя выявіла жаданне падняцца на гару з кітайскага боку, але не атрымала дазволу ад уладаў, каб пазбегнуць міжнародных ускладненняў, аднак у 1999 годзе паднялася на вяршыню Канкар-Пунсум Паўночны (Ліянканг-Кангры, 7535 м), заявіўшы, што Канкар-Пунсум цалкам ляжыць на поўнач ад мяжы і, такім чынам, належыць Кітаю. Гэты пункт гледжання была падтрымана ўладамі Кітая і Японіі.