Кансервы — харчовыя прадукты расліннага або жывёльнага паходжання, якія прайшлі адпаведную апрацоўку і змешчаны ў герметычную тару для працяглага захоўвання.

Бываюць мясныя (натуральныя, кулінарна апрацаваныя, у выглядзе паштэтаў, фаршаў, каўбас, субпрадуктаў), мяса-раслінныя (мяса з гарохам, фасоляй, капустай і інш.), рыбныя (у тым ліку прэсервы), малочныя, агароднінныя (закусачныя, для першых і другіх страў) і фруктовыя.

Па прызначэнні адрозніваюць:

  • Агульнага прызначэння
  • Спецыяльныя
  • Для дзіцячага харчавання
  • Для дыетычнага харчаваня

Працэс прыгатавання правіць

У працэсе вырабу з прадуктаў выдаляюць неядомыя часткі, дадаюць тлушч, цукар, прыправы, вітаміны, апрацоўваюць цяплом або хімічнымі рэчывамі (гл.кансерваванне). Кансервы расфасоўваюць і герметычна закрываюць у бляшаную, шкляную або палімерную тару. Захоўваюць у сухім месцы пры тэмпературы 0-20°С.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі правіць