Канстанцін Ануфрыевіч Ананчанка

Канстанцін Ануфрыевіч Ананчанка (3 студзеня 1951, в. Казуліна, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць — 11 снежня 2009) — беларускі педагог, матэматык. Доктар педагагічных навук (2004), прафесар (1995).

Канстанцін Ануфрыевіч Ананчанка
Дата нараджэння 3 студзеня 1951(1951-01-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 снежня 2009(2009-12-11) (58 гадоў)
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук (2004)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (1972), Навукова-даследчы інстытут зместу і метадаў навучання Акадэміі педагагічных навук СССР (аспірантура, 1979), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (дактарантура, 1997).

Працаваў у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (1973—2009; прафесар кафедры алгебры і методыкі выкладання матэматыкі, у 1980—1997 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: методыка выкладання матэматыкі.

Узнагароды правіць

Нагрудны значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1993).

Бібліяграфія правіць

  • Методическая система развивающего обучения учащихся алгебре и началам анализа в условиях углубленного изучения предмета : диссертация … доктора педагогических наук : 13.00.02 : защищена 30.03.2004 : утверждена 08.12.2004 / Ананченко Константин Онуфриевич. ― Минск, 2004.
  • Агульная методыка выкладання матэматыкі ў школе : вучэбны дапаможнік для фізіка-матэматычных факультэтаў педагагічных вышэйшых навучальных устаноў / К. А. Ананчанка. ― Мінск, 1997.
  • Технология итогового повторения темы «Уравнения и неравенства с модулями» : пособие для учителей / К. О. Ананченко, М. В. Касперко. — Мозырь, 2005.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Ананченко Константин Онуфриевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 97.