Канстанцін Арбелян

Канстанцін Агапаронавіч Арбеля́н (арм.: Կոնստանտին Օրբելյան; 29 ліпеня 1928 — 24 красавіка 2014) — армянскі піяніст, дырыжор, кампазітар. Народны артыст СССР (1979).

Канстанцін Арбелян
арм.: Կոնստանտին Օրբելյան
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 29 ліпеня 1928(1928-07-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 красавіка 2014(2014-04-24)[1] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, кампазітар, джазмен, піяніст, музыкант, кінакампазітар
Інструменты фартэпіяна
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За працоўную адзнаку»
народны артыст СССР Народны артыст Армянскай ССР
ордэн Святога Месропа Маштоца ордэн Пашаны ордэн «Кірыл і Мяфодзій»
korbelian.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Канстанцін Арбелян нарадзіўся 29 ліпеня 1928 года ў Армавіры (паводле іншых звестак у Баку) у сям’і нашчадкаў армянскай княжацкай дынастыі Арбелян, кіраўнікоў Сюніка.

У раннім дзяцінстве ў яго выявіліся музычныя здольнасці і ён паступіў у школу для адораных дзяцей пры Бакінскай кансерваторыі, але пасля таго як у 1936 годзе былі рэпрэсаваныя яго бацькі, быў выключаны з гэтай школы і змушаны зарабляць піяністам у Бакінскім інстытуце фізкультуры і спартыўным таварыстве «Буравеснік».

У 1942 годзе яго ўзялі піяністам і акардэаністам у ваенны аркестр 8-га знішчальнага авіяцыйнага корпуса СПА. У 1943 годзе падчас гастроляў у Ерэване на таленавітага музыканта звярнуў увагу кіраўнік эстраднага аркестра Арменіі Арцемій Айвазян і запрасіў у свой калектыў, дзе з 1943 па 1952 гады ён працаваў спачатку ў якасці піяніста, а потым дырыжора.

З 1945 года спрабаваў сябе як кампазітар. Для аркестра рабіў апрацоўкі народных песень і складаў свае, першая з якіх — «Калыханка». У 1952 годзе паступіў у Музычнае вучылішча імя Р. А. Мелікяна (цяпер Ерэванскі дзяржаўны музычны каледж імя Р. Мелікяна), вучобу ў якім сумяшчаў з працай канцэртмайстра ў Ерэванскім тэатры оперы і балета.

У 1954 годзе з адзнакай скончыў вучылішча і паступіў у Ерэванскую кансерваторыю (скончыў у 1961 годзе па класе кампазіцыі ў Э. М. Мірзаяна).

У 1954 годзе арганізаваў на радыё інструментальны квінтэт. У 1956 годзе быў прызначаны дырыжорам і мастацкім кіраўніком Дзяржаўнага эстраднага аркестра Арменіі і, прапрацаваўшы на гэтай пасадзе 36 гадоў, вывеў яго ў лік вядучых джазавых калектываў СССР. З аркестрам гастраляваў больш чым у 40 краінах свету.

Неаднаразова запрашаўся ў якасці члена журы на міжнародныя джазавыя конкурсы. У 1992 годзе Канстанцін Арбелян з’ехаў у ЗША. Жыў і працаваў у Лос-Анджэлесе. Памёр 24 красавіка 2014 года ў Лос-Анджэлесе. Развітанне ў Ерэване адбылося 11 мая. Пахаваны ў пантэоне парка імя Камітаса.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура правіць