Канстанцін Гурскі (гісторык)

Канстанцін Гу́рскі (польск.: Konstanty Górski; 1826, маёнтак Гурске, цяпер Польшча — 2 студзеня 1898) — польскі ваенны гісторык.

Канстанцін Гурскі
Дата нараджэння 1826[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 студзеня 1898(1898-01-02)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці афіцэр, ваенны гісторык, гісторык
Навуковая сфера армія[3] і ваенная справа[3]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1826 годзе ў маёнтку Гурске.

Вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. З 1849 года ў расійскай арміі. Скончыў у 1855 годзе Акадэмію Генштаба ў Пецярбургу. Прымаў удзел у руска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў. 3 1888 года ў Варшаве[4].

 
Магіла на Старых Павонзках

Памёр 2 студзеня 1898 года ў Варшаве. Пахаваны на Старых Павонзках.

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя працы: «Бітва пад Грунвальдам» (1888), «Вайна Рэчы Паспалітай з Турцыяй у 1672—73 гг.» (1890), «Абарона граніц Рэчы Паспалітай ад татараў» (1891), «Гісторыя польскай пяхоты» (1893), «Гісторыя польскай кавалерыі» (1894), «Гісторыя польскай артылерыі» (1902)[4].

Зноскі

  1. Konstanty Górski // NUKAT — 2002.
  2. Konstanty Górski // MAK
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. а б Н. К. Мазоўка. Гурскі Канстанцін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць