Канстанцін Мікалаевіч Караткоў

вучоны

Канстанцін Мікалаевіч Каратко́ў[1] (руск.: Константин Николаевич Коротков; 8 сакавіка 1890 Варонеж — 19 сакавіка 1954, Мінск) — савецкі вучоны-хімік, доктар хімічных навук (1943), прафесар (1939), акадэмік Акадэміі навук БССР (1950, член-карэспандэнт з 1947 года), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1949).

Канстанцін Мікалаевіч Караткоў
Дата нараджэння 8 сакавіка 1890(1890-03-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 сакавіка 1954(1954-03-19) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Канстанцін Канстанцінавіч Караткоў
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера хімія і лесахімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук (1943)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Уладзімір Віктаравіч Шкацелаў
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Варонежы. У 1911 годзе скончыў Саратаўскае хіміка-тэхналагічнае вучылішча і паступіў на хімічнае аддзяленне Харкаўскага тэхналагічнага інстытута[2]. З пачаткам Першай сусветнай вайны ў 1914 годзе быў прызваны ў дзеючую армію[2]. У 1919 годзе паступіў у Горы-Горацкі земляробчы інстытут, які скончыў у 1924[1][3] годзе. Вучобу ў інстытуце спалучаў з працай у якасці асістэнта на кафедры прафесара У. В. Шкацелава[2]. З 1925 года — дацэнт кафедры, у 1929—1930 гадах — дэкан ляснога факультэта. З 1930 года К. М. Караткоў у Беларускім лесатэхнічным інстытуце на пасадзе загадчыка кафедры хіміі, у 1930—1932 гадах — намеснік дырэктара інстытута. У 1941—1944 гадах працаваў ва Уральскім лесатэхнічным інстытуце, займаў пасаду загадчыка кафедры хіміі. У 1942 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2]. З 1945 года зноў працаваў у Беларускім лесатэхнічным інстытуце. У 1942—1952 гадах займаў пасаду дырэктара Інстытута хіміі Акадэміі навук БССР, з 1952 года — загадчыка лабараторыі лесахіміі[2].

Памёр 19 сакавіка 1954 года. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па тэорыі сухой перагонкі драўніны, вывучэнні тэрпенавых вуглевадародаў, распрацоўцы тэхнікі падсочкі. Вывучаў кінетыку акіслення шкіпінараў і каніфолі. У выніку экспедыцыйных даследаванняў была выяўленая сыравінная база для вытворчасці каніфолі ў Беларусі. Аўтар больш за 40 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій.

Сярод апублікаванага:

  • Химическая переработка древесины. — Мн.: Гос. изд. БССР, 1947.
  • Канифоль и скипидар. — Мн.: Гос. изд. БССР, 1950.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць