Канстанцін Міхайлавіч Бандарэнка

Канстанцін Міхайлавіч Бандарэнка (6 чэрвеня 1951, в. Кучын, Кармянскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2016), дацэнт (1987).

Канстанцін Міхайлавіч Бандарэнка
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1951(1951-06-06) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За працоўную доблесць»
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Гісторыя», 1976), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (аспірантура, 1982).

Працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (з 1976; гісторыка-філалагічны факультэт, кафедра гісторыі Беларусі і ўсходніх славян, прафесар, у 1992—2002 — загадчык кафедры, 2000—2003 — рэктар ІПК і ПК, 2003—2017 — рэктар універсітэта)[1].

Навуковыя інтарэсы: гісторыя палітычных партый Расіі і Беларусі пачатку XX ст.

Абвінавачванні ў палітычных рэпрэсіях супраць студэнтаў правіць

Паводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды і дэмакратыі, на пасадзе рэктара Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Канстанцін Бандарэнка быў адказны за адлічэнні студэнтаў за іх палітычную дзейнасць[2].

Узнагароды правіць

Узнагароды: званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», медаль СССР «За працоўную доблесць» і інш[3].

Зноскі

  1. Бандарэнка Канстанцін Міхайлавіч
  2. Беларуская сістэма рэпрэсій. Пераследнікі і іх ахвяры = Białoruski system represji. Prześladowcy i ich ofiary / pod redakcją dr Dariusza Zalewskiego, Marka Bućko  (польск.), Michała Kurkiewicza i Tomasza Pisuli. — Warszawa: Fundacja Wolność i Demokracja, 2007. — С. 42. — 72 с. Архівавана 3 снежня 2013.
  3. Бандарэнка, Канстанцін Міхайлавіч (доктар гістарычных навук; нар. 1951)