Канстытуцыя Іспаніі

Сучасная Канстытуцыя Іспаніі (ісп.: Constitución española) была прынята на рэферэндуме, які адбыўся 6 снежня 1978 года.

Афіцыйны асобнік Канстытуцыі 1978 г., адкрыты на апошняй старонцы з подпісамі Хуана Карласа I і прадстаўнікоў Картэсаў

Стварэнне правіць

15 снежня 1976 года па ініцыятыве караля Іспаніі Хуана Карласа I, які ўзыйшоў на прастол пасля смерці Франсіска Франка, быў прыняты Закон аб палітычнай рэформе ў Іспаніі, які паклаў канец палітычнай сістэме франкізму і даў пачатак дзейнасці Устаноўчых картэсаў, якая завяршылася прыняццем новай Канстытуцыі.

Устаноўчыя Картэсы былі выбраны 15 чэрвеня 1977 года і складаліся з дзвюх палат: Кангрэса дэпутатаў і Сената. Картэсы выбралі шматпартыйную Канстытуцыйную камісію. На аснове прыняцця 3100 паправак да першапачатковага тэксту, быў складзены другі варыянт праекта, прыняты затым абедзвюма палатамі і зацверджаны на рэферэндуме.

Утрыманне правіць

Канстытуцыя 1978 года была станоўча ўспрынята большасцю насельніцтва Іспаніі і шмат у чым падобная на канстытуцыі іншых заходніх краін. Яна абвяшчае асноўныя правы чалавека, грамадскія свабоды, прынцып падзелу ўлад, народнага суверэнітэту і аб'яўляе Іспанію сацыяльнай, дэмакратычнай, прававой дзяржавай, з палітычным ладам у форме парламенцкай манархіі. Канстытуцыя 1978 года падала шырокія правы аўтаномным абласцям. Прадугледжана працэдура канстытуцыйнага кантролю, заснаваны Канстытуцыйны суд Іспаніі, які вырашае ў тым ліку і праблемы размежавання паўнамоцтваў паміж цэнтрам і рэгіёнамі.

Папраўкі правіць

Са стварэннем Еўрапейскага саюза Генеральныя картэсы ўнеслі змены ў арт. 13.2, дазволіўшы любому грамадзяніну Саюза, які пражывае ў Іспаніі, удзельнічаць у мясцовых муніцыпальных выбарах у адпаведнасці з палажэннямі Маастрыхцкага дагавора.

Спасылкі правіць