Кантамінацыя (ад лац.: contaminatio узаемны дотык, змяшанне): аб’яднанне ў маўленчай плыні структурных элементаў дзвюх моўных адзінак на базе іх структурнага падабенства або тоеснасці функцыянальнай ці семантычнай блізкасці.[1] У выніку адбываецца своеасаблівы абмен кампанентамі такіх адзінак.

Гл. таксама: моўная інтэрферэнцыя.

Звычайна, кантамінацыя назіраецца ў сферы гутарковага маўлення і з’яўляецца адступленнем ад літаратурнай нормы. Аднак, у гісторыі нейкай канкрэтнай мовы, — асабліва ў перыяд станаўлення літаратурнага маўлення, — кантамінацыя можа служыць крыніцай новых моўных адзінак.

Галоўным чынам — кантамінацыя назіраецца ў сферы фразеалогіі, а таксама ў сінтаксісе, дзе звычайна бывае звязанай з гэтак званым зрухам канструкцыі, характэрным для гутарковага маўлення. Назіраецца і ў сферы лексічнай валентнасці, калі змешваюцца значэнні семантычна блізкіх словаў і межы іх спалучальнасці. Выпадкі, калі вынікі кантамінацыі набываюць нарматыўны характар — параўнальна рэдкія ў развітых літаратурных мовах. Ужываецца кантамінацыя і дзеля ўтварэння нарматыўных кампазітаў.

Зноскі

  1. ЛЭС-98.

Літаратура правіць

  • Ю. А. Бельчиков. Контаминация // Большой энциклопедический словарь. Языкознание / Гл. ред. В. Н. Ярцева. — 2-е изд. [репринтное]. — М.: Большая российская энциклопедия, 1998. — 685 с.: ил. ISBN 5-85270-307-9 (БРЭ) С.238.