Канфедэра́цыя (англ.: Confederation, ням.: Konföderation, лац.: Confœderatio) — палітычны саюз, кожны член якога захоўвае незалежнасць. Форма дзяржаўнага або сацыяльнага ладу. Дзяржава-канфедэрацыя мае ўласныя органы дзяржаўнай улады і кіравання, але адначасова стварае спецыяльныя органы для каардынацыі дзейнасці ў пэўных, дакладна вызначаных сферах (перш за ўсё ваеннай, радзей знешнепалітычнай, эканамічнай і іншых сферах).

Прыкметы канфедэрацыі правіць

  1. Адсутнасць агульнай для ўсёй канфедэрацыі адзінай тэрыторыі і дзяржаўных меж.
  2. Адсутнасць агульных заканадаўчых органаў і сістэмы кіравання.
  3. Адсутнасць агульнай для ўсіх удзельнікаў канстытуцыі, заканадаўства, грамадзянства, фінансавай сістэмы.
  4. Адсутнасць суверэнітэту канфедэрацыі, але захаванне міжнароднага статусу ўдзельнікаў.
  5. Наяўнасць агульнага канфедэратыўнага органа, які складаецца з дэлегатаў суверэнных дзяржаў.
  6. Рашэнні агульных канфедэратыўных органаў ажыццяўляюцца па прынцыпе кансенсусу.
  7. Магчымасць выхаду са складу канфедэрацыі.

Гісторыя правіць

Самым яскравым прыкладам існавання канфедэрацыі прынята лічыць Швейцарыю. Такі дзяржаўны лад яна набыла пасля таго, як 1 жніўня 1291 года тры швейцарскія кантоны падпісалі «Саюзны ліст». Цікава, што калі ў 1798 годзе Францыя акупавала Швейцарыю і пераўтварыла яе ва унітарную Гельветычную Рэспубліку, унітарны лад не прыжыўся ў былой канфедэрацыі і ўжо ў 1803 годзе Францыі прыйшлося вярнуць «адабраную» дэцэнтралізаваную сістэму ўлады. Аднак ужо ў сярэдзіне XIX стагоддзя працэс федэралізацыі Швейцарыі набраў вялікія абароты. Прыкладам таго можа служыць прыгнечанне спробы сецэсіі сямі кантонаў у 1847 годзе.

На сённяшні дзень ніводную дзяржаву нельга назваць строга канфедэратыўнай. Пры гэтым канфедэратыўная думка развіваецца досыць актыўна. Развіццё прыкмет канфедэрацыі адбываецца не ў выніку працэсаў дэцэнтралізацыі ўнутры вялікіх дзяржаў, а ў выніку аб’яднання дзяржаў.

Дзяржавы-канфедэрацыі правіць

Іншыя значэнні правіць