Канюк касматаногі

Касматаногі канюк, таксама Зімняк (Buteo lagopus) — птушка з атраду сокалападобных (Falconiformes) сямейства ястрабіных (Accipitridae).

Канюк касматаногі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Buteo lagopus Pontoppidan, 1763

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  115229
NCBI  175373
EOL  1049089
FW  369152

Знешні від правіць

Агульная даўжыня 51-61 см, маса 800—1300 г. Падобны на канюка, але ніжні бок цела ў яго святлейшы. Названа гэта птушка так таму, што ў яе цэўкі апераны да пальцаў.

Распаўсюджванне правіць

Самы паўночны прадстаўнік групы, які мае кругапалярнае распаўсюджванне ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы.

Спосаб жыцця правіць

Засяляюць адкрытую тундру і лесатундру. Кормяцца галоўным чынам лемінгамі і іншымі дробнымі паўночнымі млекакормячымі і птушкамі. Пералётная птушка, якая даходзіць на зімоўках да Паўднёвай Еўропы, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі і паўднёвых частак ЗША. Мноства птушак зімуюць на Украіне.