Капучына (італ.: cappuccino) — кава з дадаваннем успененага малака або вяршкоў, для аздобы часта пасыпаная пакрышаным шакаладам або какавай. Падаецца звычайна ў невысокім фарфоравым кубку, найчасцей паўсферычнай формы.

Кубак капучына.

Рэцэпт вынайдзены ў XIX ст. у Вене, але неўзабаве стаў папулярны ў Італіі і менавіта там канчаткова сфарміраваны. Назву напой атрымаў ад манахаў-капуцынаў, вопратку якіх нагадвае колерам. У Італіі капучына часта п’юць на сняданак і практычна ніколі — пазней. У іншых краінах такой традыцыі няма.

Спасылкі правіць