Караблекрушэнне — катастрофа, якая адбылася з суднам, што звычайна прыводзіць да яго моцнага разбурэння або гібелі. Пад караблекрушэннем разумеюць поўнае або частковае затапленне судна, пашкоджанне значных частак судна або парушэнне плывучасці, якія адбыліся ў выніку ўздзеяння знешніх і ўнутраных фактараў ці аб’ектаў.

Судна SS America, якое пацярпела караблекрушэнне

У выніку караблекрушэння судна не можа выкарыстоўвацца па прызначэнні без істотных рамонтных прац.

ААН прыводзіць статыстыку аб больш за тры мільёны караблекрушэнняў, якія адбыліся на працягу гісторыі развіцця нашай цывілізацыі.

Прычыны караблекрушэнняў правіць

  • Парушэнне ППСС
  • Сутыкненне з іншым суднам ці аб’ектам
  • Стыхійнае бедства і дрэнныя пагодныя ўмовы
  • Канструкцыйныя памылкі
  • Выхад з строю абсталявання
  • Дрэнная астойлівасць судна
  • Узгаранне на судне
  • Навігацыйныя памылкі
  • Разбурэнне корпуса ціскам лёду (у высокіх шыротах)
  • Адзіночныя «Хвалі забойцы»
  • Чалавечы фактар, грэбаванне правіламі «добрай марской практыкі»
  • Ваенныя дзеянні

Спасылкі правіць