Карабутаўскае вадасховішча

Карабутаўскае вадасховішча (Вадасховішча Рамэн) — рэчышчавае вадасховішча на рацэ Рамэн, у Канатопскім раёне Сумскай вобласці Украіны. Створана ў 1982 годзе[1]. Адно з самых вялікіх вадасховішчаў Сумскай вобласці.

Карабутаўскае вадасховішча
укр.: Карабутівське водосховище
Размяшчэнне Сумская вобласць, Украіна
Плошча 5,02 км²

Геаграфія правіць

Плаціна вадасховішча знаходзіцца за 3 кіламетры на паўднёвы ўсход ад вёскі Карабутавэ. На берагах размешчаны населеныя пункты: справа — Капітаніўка, Шпоціўка, Базыліўка, злева — Нэхаіўка і Пэкары.

Апісанне правіць

Плошча воднага люстэрка складае 502 га. Даўжыня дамбы складае 340 метраў. Агульны аб'ём вадасховішча 13,0 млн м³[2].

Галерэя правіць

Крыніцы правіць

  1. Регіональний офіс водних ресурсів у Сумській області. Информация о площадных водных объектах (укр.). Державне агентство водних ресурсів України. Праверана 25 кастрычніка 2023.
  2. Водосховище Ромен. http://wikimapia.org/.