Каралеўскае літаратурнае таварыства

Каралеўскае літаратурнае таварыства (англ.: The Royal Society of Literature) — прэстыжная літаратурная арганізацыя Вялікабрытаніі, створаная ў 1820 годзе каралём Георгам IV «у мэтах заахвочвання заслуг у галіне літаратуры і стымулявання літаратурных талентаў».[2] Таварыства базуецца ў Сомерсет-хаус у Лондане.

Каралеўскае літаратурнае таварыства
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі навуковае таварыства[d] і дзяржаўная акадэмія навук[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1820
Абарот
  • 549 тыс. £ (2018)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 4 чал. (2018)[1]
rsliterature.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Узнагароды правіць

Каралеўскае літаратурнае таварыства штогод уручае шэраг узнагарод. Праз свае праграмы прэмій таварыства падтрымлівае новых і вядомых сучасных пісьменнікаў.

  • Прэмія Крыстафера Бланда  (англ.) — штогадовая ўзнагарода ў памеры 10 000 фунтаў аўтару, старэйшаму за 50 гадоў, за лепшую дэбютную кнігу мастацкай або дакументальнай прозы
  • Прэмія «Анкор»  (англ.) — штогадовая ўзнагарода ў памеры 10 000 фунтаў за лепшы другі раман пісьменніка
  • Прэмія Джайлса Сент-Абіна  (англ.) — штогадовыя ўзнагароды, адна ў памеры 10 000 фунтаў стэрлінгаў і дзве па 5000 фунтаў стэрлінгаў, за першыя публікацыі ў жанры дакументальнай літаратуры
  • Прэмія Андатжэ  (англ.) — штогадовая ўзнагарода ў памеры 10 000 фунтаў за выдатны твор у прозе, паэзіі ці дакументальным жанры, які раскрывае дух месца
  • мемарыяльная прэмія Віктара Прытчэта  (англ.) — штогадовая прэмія ў памеры 1 000 фунтаў за лепшае неапублікаванае апавяданне года
  • Медаль Бенсана  (англ.) — за асаблівыя заслугі перад літаратурай (зрэдку ўручаецца і замежным аўтарам)
  • Міжнародны пісьменнік (англ.: International writer) — ганаровае званне, якое прысуджаецца штогод 12 замежным пісьменнікам.
  • Рыцар літаратуры  (англ.) — самае ганаровае званне, якое таварыства можа прысвоіць пісьменніку

Спіс прэзідэнтаў правіць

Крыніцы правіць

  1. а б (unspecified title) Праверана 14 лютага 2022.
  2. История Королевского литературного общества(нявызн.). Официальный сайт Королевского литературного общества. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2012. Праверана 3 лютага 2010.