Каралеўская бібліятэка (Варшава)

Каралеўская бібліятэка — прыватная прыдворная бібліятэка Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Каралеўская бібліятэка (Варшава)
Biblioteka Królewska w Warszawie
Бібліятэчная зала Каралеўскай бібліятэкі, агульны выгляд
Бібліятэчная зала Каралеўскай бібліятэкі, агульны выгляд
Краіна
Адрас Варшава
Заснавана 1764
Фонд
Склад фонду філасофія, мастацкая літаратура, гісторыя

Гісторыя заснавання бібліятэкі правіць

Бібліятэка была заснавана ў 1764 годзе пасля засяленння ў Каралеўскі палац у Варшаве новаабранага польскага караля Станіслава Агуста Панятоўскага. Бібліятэка была заснавана на базе прыватных збораў Панятоўскага і закупленых ім іншых прыватных кнігазбораў.

У 1780—1784 гадах для патрэб бібліятэкі было пабудавана новае памяшканне, якое прылягала да паўночнага крыла палаца «Пад бляхай»[1]. Інтэр'ер бібліятэкі спраектаваў каралеўскі архітэктар італьянскага паходжання Дамінік Мерліні. Будынак меў 56 метраў даўжыні і 9 метраў шырыні[2]. З паўночнага боку будынак меў 15 вакон[3]. На даху будынка знаходзілася назіральная тэраса. Кароль і яго госці выходзілі на тэрасу з Залы Каналета[2].

Пасля смерці караля ўладальнікам збораў, як тых, якія знаходзіліся ў будынку каралеўскай бібліятэкі, так і са збораў у бібліятэках іншых каралеўскіх рэзідэнцый, такіх як Казеніце і Лазенкі[4], стаў князь Юзаф Панятоўскі. У 1803[5] ці ў 1809 у бібліятэцы налічвалася 158 тыс. тамоў[4] (паводле іншых дадзеных 15 580 тамоў[6]) таксама астранамічныя і матэматычныя інструменты, медалі (54 тыс. штук), мінералы і помнікі старажытнасці якія на суму 25 тыс. злотых набыў Тадэвуш Чацкі. Усё гэта было перавезена ў Крэмэнэць у бібліятэку Крамянецкага калегіума. Пасля зачынення калегіума ў 1834 годзе, зборы бібліятэкі калегіума, разам са зборамі бібліятэкі Панятоўскага былі вывезены ў Кіеў, дзе яны сталі асновай для бібліятэкі Кіеўскага імператарскага ўніверсітэта святога Уладзіміра[5].

Каралеўская бібліятэка з'яўляецца адзіным будынкам з комплекса Каралеўскага замка, які ацалеў у часы Другой сусветнай вайны, а ў яе інтэр'ерах захаваліся арыгінальныя архітэктурныя ўпрыгожванні[7].

Бібліятэчныя зборы правіць

 
Малюнак бібліятэкі Станіслава аўгуста Панятоўскага. J. Łojek Stanisław August Poniatowski i jego czasy

Панятоўскі быў бібліяфілам, аматарам мастацтва і мецэнатам літаратуры. Акрамя кніг ён збіраў карціны, манеты і медалі, астранамічныя і метэаралагічныя прылады[3]. На працягу 31 годасвайго панавання, Панятоўскі сістэматычна павялічваў зборы, набываючы кнігі і рукапісы гістарычнай і геаграфічнай тэматыкі, купляючы карты, атласы і глобусы. Калекцыю павялічвалі дарункі, куплянні і пастаянныя падпіскі. Кошт сабраных кніг, пасля смерці караля, ацэньваўся ў 222354 злотых[4].

На момант заснавання бібліятэкі ў 1778 годзе, зборы налічвалі каля 5 тыс тамоў. У 1783 годзе, калі бібліятэка была перанесена ў палац «Пад бляхай», колькасць кніг налічвала каля 7,5 тыс тамоў; в 1793 годзе каля 13 тыс. тамоў, а ў канцы існавання бібліятэкі ў гадах 1795—1798, колькасць кніг у бібліятэцы налічвала 15-20 тыс. тамоў. Гэта былі кнігі большай часткай на замежных мовах, паводле зместа іх можна было падзяліць на тры часткі: філасофія, мастацкая літаратура і гісторыя. Большая частка кніг мела пераплёты: выкананыя са скур афарбаваных у бронзавы, чырвоны ці зялёны колер, упрыгожаныя ажурнымі рамкамі ціснёнымі золатам, з размешчаным у цэнтры каралеўскім гербам, які з'яўляўся адначасова суперэкслібрысам[3].

Асобны аддзел складаў збор альбомаў, які налічваў 30 000 гравюр і малюнкаў у 596 тамах, а таксама некалькі сотняў тамоў з калекцыі гістарычных і гісторыка-літаратурных рукапісаў[4]. Станіслаў Аўгуст валодаў таксама зборамі размешчанымі ў іншых каралеўскіх рэзідэнцыях: напрыклад у Лазенках, дзе знаходзілася 2128 тамоў ці ў Казеніце, дзе было 349 тамоў, галоўным чынам мастацкай літаратуры: паэзія, апісанні падарожжаў, раманы і аповесці[3].

Бібліятэкары правіць

Першым бібліятэкарам Бібліятэкі Станіслава Агута быў француз Жазэф Дзюгамэль. У 1766-1790 гадах гэтую пасаду займаў Марэк Людвік Рэвердзіл, які 1783 годзе стварыў першы бібіятэчны каталог збораў. Пасля яго смерці, у 1790 годзе функцыю бібліятэкара выконваў Ян Баптыст Альбертандзі. Ён пакінуў новы сістэматычны каталог, які ўтрымліваў 14 500 адзінак падзеленых на дзесяць раздзелаў[4].

Архіў правіць

Станіслаў Аўгуст рабіў запісы сваіх размоў з высокапастаўленнымі гасцямі. Стэнаграфісты, на працягу некалькіх дзестякаў гадоў, склалі шмат дакуметаў аб яго панаванні. Архіў знаходзіўся ў Каралеўскім замку ў Варшаве а яго захавальнікам быў Хрысціян Вільгельм Фрызэ, а пасля яго, з сярэдзіны 1794 года, епіскап Ян Альбертрандзі. Архіў Станіслава Аўгуста складаўся з каля тысячы пераплеценых кніг, звязак папер, розных пакетаў і г. д. Пасля ад'езду Станіслава Аўгуста ў студзені 1795 года ў Пецярбург, архіў быў падзелены на чатыры часткі:

  • Першая частка — каля 100 тамоў было адаслана ў Пецярбург, дзе расійскія архівісты надалі збору памылковую назву «Архівы Польскага Каралеўства». Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года савецкая ўлада вярнула гэты збор Польшчы.
  • Другая частка — 152 папак і 133 тамы рукапісаў, атрымаў ад караля Тадэвуш Чацкі, а пасля яго смерці збор апынуся ў Адама Ежы Чартарыйскага і цяпер знаходзіцца ў Музеі Чартарыйскіх у Кракаве.
  • Трэцяя частка — 372 тамы дакументаў атрымаў на захаванне Марцін Бадэні. гэты каштоны збор (дакументы датычацца замежнай палітыкі) апынуліся пазней у кракаўскай сям'і Попелаў. У 1930 годзе урад дзяржавы выкупіў гэтыя дакументы і цяпер яны знаходзяцца ў Галоўным Архіве Старажытных Актаў у Варшаве.
  • Чацвётрая частка утрымлівае дакументы, якія тычацца першых дзесяці гадоў праўлення Станіслава Аўгуста. Дакументы былі вывезены ў з Польшчы Станіславам Панятоўскім у 1804 годзе і іх далейшы лёс невядомы[8].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Lileyko, Jerzy (1976). Zamek Królewski. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe. p. 224.
  2. а б Król, Aleksander (1969). Zamek Królewski w Warszawie. Warszawa: Państwowy Instytut Wydawniczy. p. 143.
  3. а б в г Biblioteka Stanisława Augusta Poniatowskiego (польск.). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2006. Праверана 27 красавіка 2022.
  4. а б в г д Birkenmajer 1971, s. 215.
  5. а б Biblioteka króla Stanisława Augusta Poniatowskiego przechowywana w Kijowie (польск.). Narodowy Instytut Muzealnictwa i Ochrony Zbiorów.(недаступная спасылка)
  6. Bieńkowska 2005.
  7. Lileyko, Jerzy (1976). Zamek Królewski. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe. p. 226.
  8. Jerzy Stanisław Łojek August Poniatowski i jego czasy, Warszawa 1998.

Літаратура правіць

  • Birkenmajer, Aleksander (1971). Encyklopedia wiedzy o książce. Ossolineum. {{cite book}}: Невядомы параметр |locatin= ігнараваны (даведка); Невядомы параметр |sfn= ігнараваны (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |autor link= (даведка)
  • Bieńkowska, Barbara (2005). Książka na przestrzeni dziejów. Warszawa: Centrum Edukacji Bibliotekarskiej, Informacyjnej i Dokumentacyjnej im. Heleny Radlińskiej. ISBN 83-88581-21-X. {{cite book}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |autor link= (даведка)