Каралеўскі палац (Брусель)

(Пасля перасылкі з Каралеўскі палац, Брусель)

Каралеўскі палац у Бруселі (фр.: Palais Royal de Bruxelles, нідэрл.: Koninklijk Paleis van Brussel) — афіцыйная рэзідэнцыя бельгійскага манарха, размешчаная ў цэнтры сталіцы ў Брусельскім парку.

Славутасць
Каралеўскі палац
50°50′30″ пн. ш. 4°21′44″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль класіцызм, неабарока[d] і боз-ар[d]
Архітэктар Гіслен-Жазеф Анры[d], Шарль Вандэр Стратэн[d], Тыльман Франсуа Сюйс[d], Альфонс Бала[d], Анры Маке[d] і Актаў Флано[d]
Дата заснавання 1826
Сайт monarchie.be/pala… (гал.)(фр.)(ням.)(англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бельгійская каралеўская сям’я насамрэч пражывае ў Лакенскім палацы, размешчаным у брусельскім раёне Лакен. Каралеўскі палац жа выкарыстоўваецца каралём галоўным чынам як месца для афіцыйных мерапрыемстваў.[2]

Сучасны фасад у стылі класіцызму з’явіўся толькі ў 1900-я гады. Сам жа будынак палаца пачалі будаваць у канцы XVIII стагоддзя. Да гэтага на гэтым месцы знаходзіўся Каўдэнберг, замак-рэзідэнцыя герцагаў Брабанцкіх, пабудаваны меркавана ў канцы XI стагоддзя і знішчаны пажарам у 1731 годзе.[3]

Каралеўскі палац не варта блытаць з Домам караля («Хлебным домам») на плошчы Гран-Плас, які, нягледзячы на назву і размяшчэнне ў гістарычным цэнтры Бруселя, ніколі не выкарыстоўваўся для патрэб манархаў.

Спасылкі правіць

Зноскі

  1. а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. Каралеўскі Палац у Бруселі Архівавана 29 жніўня 2010.
  3. Гісторыя Бруселя Архівавана 31 жніўня 2010.