Каралеўскі палац у Неапалі

Каралеўскі палац у Неапалі (Палацца Рэалі; італ.: Palazzo Reale di Napoli) — галоўная рэзідэнцыя манархаў Каралеўства Абедзвюх Сіцылій з дынастыі Бурбонаў. Пабудаваны вакол П'яцца-дэль-Плебісчыта ў Неапалі на месцы палаца, выбудаванага па праекце Даменіка Фантана для Філіпа III (які ніколі не быў ў Неапалі). Да будаўніцтва прыступілі ў 1600 годзе і працягвалася яно больш за 50 гадоў. У 1717 г. у тым будынку хаваўся царэвіч Аляксей перад арыштам і выдачай у Расію. Цяпер існуючае збудаванне — плод перабудовы, прадпрынятай у сярэдзіне XVIII ст. пад наглядам Луіджы Ванвітэлі. Перад заходнім фасадам палаца ўстаноўлены статуі найвялікшых кіраўнікоў у гісторыі каралеўства, а па баках садовай брамы — конныя статуі з Анічкава моста ў Санкт-Пецярбургу.

Палац
Неапальскі каралеўскі палац
італ.: Palazzo Reale di Napoli
40°50′10″ пн. ш. 14°14′58″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Тып будынка палац
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура
Архітэктар Даменіка Фантана
Сайт palazzorealedinapoli.org
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Клотавыя конныя статуі з Анічкава моста — падарунак Мікалая I каралю Неапаля.

У наш час у крылах палаца размяшчаюцца розныя ўстановы, але асноўную частку будынка з 1814 г. займае Нацыянальная бібліятэка, дзе захоўваюцца тысячы тамоў кніг і ўнікальны збор папірусаў з Геркуланума. Сярод іншых памяшканняў варта вылучыць Цэнтральную залу, Тронную залу і Залу Геркулеса, якія нароўні са шматлікімі заламі каралеўскіх апартаментаў утвараюць Музей гістарычных апартаментаў Каралеўскага палаца. Тут выстаўлены працы такіх майстроў, як Тыцыян, Гверчына, Андрэа Вакара, Матыа Прэці, Спаньялета, Масіма Станцыёнэ і Лука Джардана.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. а б catalogo.beniculturali.it — 2014.
  3. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.