Караль Румель (Карл Альфонсавіч Румель; 23 мая 1888(1888-05-23)[1][2][…], Гродна, Літоўскае генерал-губернатарства[3][1][…]13 сакавіка 1967(1967-03-13), Эльблёнг, Вармінска-Мазурскае ваяводства[3][1][…]) — падпалкоўнік кавалерыі, расійскі і польскі спартсмен-коннік, удзельнік Алімпійскіх гульняў 1912, 1924 і 1928 гадоў, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 1928 года. Першы ўраджэнец Беларусі — удзельнік Алімпійскіх гульняў[4]. Афіцэр расійскага і польскага войска.

Караль Румель
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя конны спорт
Нарадзіўся 23 мая 1888(1888-05-23)[1][2][…]
Памёр 13 сакавіка 1967(1967-03-13) (78 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 172 см
Вага 63 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Гродне ў сям’і нашчадка вестфальскіх дваранаў, генерала расійскага войска Альфонса Румеля і шляхцянкі Марыі Марцінкевіч. Скончыў Адэскі кадэцкі корпус у 1906 годзе, пазней атрымаў адукацыю ў Паўлаўскім вайсковым вучылішчы ў Санкт-Пецярбургу, якое скончыў у 1908 годзе, пасля гэтага атрымаў ступень магістра ў Акадэміі мастацтваў. Служыў ротмістрам ў 14 драгунскім Маларасійскім палку.

У юнацтве пачаў займацца конным спортам. Яго ўключылі ў склад расійскай каманды на Алімпійскіх гульнях 1912 года, якія адбываліся ў Стакгольме.

На гульнях ён удзельнічаў у спаборніцтвах па пераадольванню перашкод (конкур) і знаходзіўся ў ліку лідараў. Але на апошнім бар’еры яго конь Зяблік зачапіў балку і ўпаў, падмяўшы пад сабой Румеля. Губляючы прытомнасць і пераадольваючы боль, спартовец асядлаў каня і накіраваўся да фініша. Скончыўшы дыстанцыю, Румель страціў прытомнасць. У яго выявілі пералом пяці рэбраў, з-за гэтага яго накіравалі ў стакгольмскі шпіталь. Спартовец заняў 15 месца ў спаборніцтве, але за мужнасць яго адзначылі спецыяльнай узнагародай — залатым медалём, які адлілі па загадзе караля Швецыі Густава V[5].

У 1924 годзе ўдзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Заваяваў 11 месца ў індывідуальным заліку, 6 ў камандным і 10 ў індывідуальным заліку па трохбор’і.

На Алімпійскіх гульнях 1928 года ў Амстэрдаме заваяваў бронзавы медаль у складзе польскай каманды па трохбор’і. У індывідуальным заліку — 26 месца. За год да гэтага ў лістападзе 1927 года, разам з афіцэрамі Старнаўскім і Антаневічам заваявалі галоўны трафей на міжнародных спаборніцтвах па верхавой яздзе ў нью-ёркскім «Медысан-сквер-гардэн».

У розныя часы ўдзельнічаў у міжнародных спаборніцтвах па конным спорце ў Ніццы, Рыме, Нью-Ёрку, Парыжы, Люцэрне, Лондане, Берліне. У 1930-я гады, пасля сыходу ў адстаўку быў чатырохкратным медалістам чэмпіянатаў Польшчы па канкуры (золата — 1935 і 1937 гады, срэбра — 1938 год, бронза — 1934 год).

Вайсковая кар’ера правіць

Пасля ўдзелу ў Першай сусветнай вайне, з 1919 года служыў у восьмым уланскім палку польскага войска ў званні маёра. Пазней удзельнічаў у савецка-польскай вайне. Быў узнагароджаны ордэнам Virtuti Militari за адвагу. Скончыў службу ў званні падпалкоўніка кавалерыі.

У 1939 годзе ўдзельнічаў у Другой сусветнай вайне. Патрапіў у палон і знаходзіўся ў канцэнтрацыйных лагерах Дахаў і Маўтгаўзен. Пасля вайны працаваў трэнерам і рыхтаваў коннікаў. Таксама працаваў кансультантам па конных пытаннях мастацкіх фільмаў.

Фільмаграфія правіць

  • Маўчанне (Milczenie, 1964 год, акцёр).
  • Тарпанаў (Tarpany, 1962 год, акцёр).
  • Крыжакі (Krzyzacy, 1960 год, рыцар — няма ў тытрах). Кансультант: па верхавой яздзе і фехтаванні.
  • Лётна (Lotna, (1959 год, бацька). Вайсковы кансультант.

Крыніцы правіць

  1. а б в г д е https://www.olympedia.org/athletes/11846 Праверана 28 ліпеня 2022.
  2. а б https://www.geni.com/profile/index/6000000174058264234 Праверана 28 ліпеня 2022.
  3. а б в г https://web.archive.org/web/20121113044453/http://www.sports-reference.com/olympics/athletes/vo/karol-von-rommel-1.html Праверана 28 ліпеня 2022.
  4. Ад старога стадыёна да новага: Руслан Кулевіч правёў першую экскурсію па гісторыі спорту ў Гродне. Hrodna.life (5 студзеня 2024). Праверана 5 студзеня 2024.
  5. Як TUТэйшыя змянялі свет. Гродзенец, які заваяваў шведскага караля(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2009. Праверана 6 сакавіка 2009.