Каралінскі інстытут

Каралінскі інстытут (Karolinska Institutet, англ.: Karolinska Institute, Каралеўскі Каралінскі інстытут, Швецыя) — адзін з найбуйнейшых у Еўропе медыцынскіх універсітэтаў. Заснаваны ў 1810 годзе, яго галоўны кампус размешчаны ў муніцыпалітэце Сольна, побач са Стакгольмам, а другі кампус — у Флемінгсбергу (муніцыпалітэт Худынгэ) на поўдзень ад Стакгольма.

Каралінскі інстытут
Karolinska Institutet
Будынак Каралінскага інстытута на вуліцы Hantverkargatan у Кунгсхольмене, Стакгольм
Арыгінальная назва Karolinska Institutet
Дэвіз To improve human health
Заснаваны 1810
Тып Медыцынскі ўніверсітэт
Студэнты 5,500 (FTE, 2008)[1]
Дактары 2,100 (2009)[2]
Выкладчыкаў 3,600 (2009)[2]
Размяшчэнне Стакгольм, Швецыя
Кампус Urban
Сайт ki.se
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульныя звесткі правіць

Камітэт інстытута прызначае лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі ў галіне фізіялогіі і медыцыны. Бальніцы Каралінскага ўніверсітэта, размешчаныя ў Сольна і Худынгэ, звязаныя з універсітэтам як даследчая і адукацыйная ўстанова. Разам яны ўтвараюць акадэмічны навуковы цэнтр здароўя. Гэта адзін з найбуйнейшых цэнтраў у Швецыі для падрыхтоўкі кадраў і правядзення даследаванняў, на якія прыходзіцца 30 працэнтаў ад кошту медыцынскай падрыхтоўкі і 40 працэнтаў медыцынскіх акадэмічных даследаванняў, праведзеных па ўсёй краіне. Хоць большасць з медыцынскіх праграм выкладаюцца на шведскай мове, частка праектаў для дактароў філасофіі праводзяцца на англійскай мове.

Інстытут з’яўляецца членам Лігі еўрапейскіх навуковых універсітэтаў. Па дадзеных Акадэмічнага рэйтынгу ўніверсітэтаў свету за 2008 год, інстытут займае 51 месца сярод лепшых навукова-даследчых універсітэтаў у свеце, 11 — у Еўропе, і 1 месца — у Швецыі.

Ён займае 18-е месца ў свеце ў галіне біялагічных і сельскагаспадарчых навук і 9 — у галіне клінічнай медыцыны і фармацыі.

Зноскі

  1. Swedish Higher Education Authority (Högskoleverket) - statistics for 2008 (Swedish), page 121 Архівавана 4 лютага 2013.
  2. а б In brief 2009-2010 (PDF)(недаступная спасылка). Karolinska Institutet (28 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2011. Праверана 11 сакавіка 2013.