Кардына́л-бі́скуп — найвышэйшая ступень з трох ступеняў кардынальскай годнасці Рымска-Каталіцкай Царквы. Кардыналаў-біскупаў заўсёды шэсць. І кожны з іх мае тытулам адну з падрымскіх дыяцэзій – Осція, Альбана, Фраскаці, Палестрына, Порто і Санта Руфіна, Сабіна і Поджыо Міртэта, Веллетры. Гэтых дыяцэзій, як мы бачым, сем, але трэба памятаць, што адзін сярод кардыналаў-біскупаў з’яўляецца дэканам Калегіі кардыналаў і апрача свайго тытуту атрымоўвае тытул дыяцэзіі Осція. Таксама ступень кардыналаў-біскупаў заўсёды маюць Патрыярхі Усходніх Цэркваў, якім была дадзена кардынальская годнасць. Але гэтыя Патрыярхі як тытул захоўваюць сваю ўласную патрыярхальную сталіцу.